TGViewer
Channel Public Channel
ІншыЯ

ІншыЯ

@theothersby

Мерапрыемствы, артыкулы, навіны пра інклюзію

theothersby.org
instagram.com/theothersby
tiktok.com/@theothersby

«Люстэрка» сайта: storage.googleapis.com/theothersby/

@theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Subscribers
335
Photos
791
Videos
66
Links
792
Recent Posts 16 shown
Post #1342 96
ІншыЯ раюць:

🦉 Ці ведаеце вы, што совы могуць паварочваць галаву на 270 градусаў, а іх вушы размяшчаюцца на розных вышынях? Дзякуючы гэтаму яны чуюць мыш нават пад тоўстым пластом снегу, але... зусім не бачаць у поўнай цемры (насуперак папулярным міфам)!

Совы — мабыць, самыя таямнічыя і міфічныя птушкі, але заўважыць іх у прыродзе — гэта цэлае мастацтва. Запрашаем на вельмі цёплую і карысную лекцыю з вядомым арнітолагам Дзянісам Кіцелем.

Што абмяркуем на лекцыі:

👉 Чым харчуюцца совы і як яны палююць (паверце, там шмат цікавага).
👉 Як іх знайсці і вывучаць? Парады для тых, хто хоча заўважаць больш падчас прагулак на прыродзе.
👉 Птушыная майстэрня: як правільна зрабіць і павесіць дамкі, каб совы захацелі там пасяліцца.

📅 Субота, 19 верасня ў 16:00 па Тбілісі (15:00 па Вільнюсу)
📍Анлайн у Zoom
🎟️ Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя
  • ❤ 3
Post #1337 116
Што мы напісалі за жнівень?

😣 «А як ты раджаць будзеш?», ці навошта жанчын прывучаюць цярпець боль

Артыкул з феміністкай Ленай пра тое, як з дзяцінства жанчын навучаюць не заўважаць уласны боль — і чаму гэта выгадна патрыярхату.

Чытаць цалкам 👈
Чытаць без VPN

🎬 12 фільмаў, якія адчыняюць дзверы ў іншыя сусветы

Падборка кіно да восені — гісторыі, што дапамагаюць зазірнуць у чужы досвед і адчуць эмпатыю.

Чытаць цалкам 👈
Чытаць без VPN


Падтрымаць |
Падпісацца на рассылку | Валанцёрства
___

Калі ты знаходзішся ў Беларусі, то ўлічвай, што @theothersby прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Калі ласка, беражы сябе!
Post #1336 193
Што мы напісалі за ліпень 2026?

«Калі б я ведала, што маю права не хацець сэксу…» Агата — пра асэксуальнасць

ІншыЯ пагаварылі з Агатай пра асексуальнасць — што гэта такое і як з гэтым жыць, калі грамадства не заўважае такой арыентацыі наогул.
Чытаць цалкам
Чытаць без VPN

«Давялося выбіраць паміж камфортам і праўдай». Гісторыя ўсведамлення сваёй негетэрасэксуальнасці

Асабісты аповед пра шлях да прыняцця сваёй сэксуальнай арыентацыі — праз сумневы, пошук слоў для сябе і адказ на пытанне «хто я».
Чытаць цалкам
Чытаць без VPN


Падтрымаць данатам | Падпісацца на рассылку | Валанцёрства
__

Калі ты знаходзішся ў Беларусі, то ўлічвай, што @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Калі ласка, беражы сябе!
  • ❤ 2
Post #1335 230
Што мы напісалі за чэрвень 2026?

Як сёння пачуваюцца ў Беларусі ЛГБТК+, жанчыны, моладзь?

ІншыЯ сумесна з эксперт_камі падрыхтавалі агляд становішча трох уразлівых груп у Беларусі: моладзі, ЛГБТК+ людзей і жанчын.
Чытаць цалкам
Чытаць без VPN

«Я не хачу змагацца». Наста Базар — пра хэйт як зваротны бок публічнасці

Інтэрв’ю з фемінісцкай і квір-актывісткай Настай Базар пра актывізм, хэйт, жыццё ў эміграцыі і тое, чаму нават ва ўмовах пастаяннага ціску важна не губляць сябе.
Чытаць цалкам
Чытаць без VPN

«Мне не пашчасціла нарадзіцца ў Амерыцы, я нарадзілася на Данбасе». Гісторыя трансгендарнай дзяўчыны Дыяны

Мы пагаварылі з Дыянай пра сустрэчу з сабой сапраўднай, пра бюракратычныя складанасці і жыццё на раздарожжы.
Чытаць цалкам
Чытаць без VPN

Падтрымаць данатам | Падпісацца на рассылку | Валанцёрства
__

Калі ты знаходзішся ў Беларусі, то ўлічвай, што @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Калі ласка, беражы сябе!
  • ❤ 2
Post #1331 248
ІншыЯ раюць ✨

🧜‍♀️ Падкаст «Міфічная Беларусь»: выпуск пра русалак у казках і навуцы

На YouTube-канале Green Belarus стартуе новы праект — падкаст «Міфічная Беларусь». У першым выпуску серыі вы даведаецеся, чаму русалак баяліся не круглы год, навошта іх «выпраўлялі» з вёскі і дзе яны маглі жыць, акрамя вады.

Вас чакае выпуск пра беларускую готыку, жыццё, смерць і старыя міфы, якія маглі ратаваць людзей ад рэальных небяспек: цвіцення вады, балот, сапсаванага ўраджаю і месцаў, куды чалавеку лепш не заходзіць.

Паслухаць выпуск можна тут: https://youtu.be/vJyaHQVZmJQ?si=d9hGEUBWyIaOeg11
YouTube Мифическая Беларусь: русалки в сказках и науке Русалки — это не только сказки про воду, длинные волосы и опасные встречи у реки. В новом выпуске «Мифической Беларуси» разбираемся, почему русалок боялись именно в конце весны и начале лета, зачем их «провожали» из деревни, почему они могли жить не только…
  • ❤ 4
Post #1330 243
Што мы напісалі за травень 2026❔

❤️ «Мне хочацца дзяліцца добрым»: размова з аўтаркай wlw-блога Дашай

Размова пра квір-блогінг, хэйт, рэпрэзентацыю і жыццё ў адносінах. Даша расказвае, як сацсеткі сталі для яе спосабам падтрымкі іншых дзяўчат.
Чытаць цалкам
Чытаць без VPN

📚 «Палітыка, гендар і мова — гэта мае тры кіты». Уладзіслаў Гарбацкі пра квір-досвед і мову як інструмент дэкаланізацыі

Інтэрв’ю з даследчыкам і перакладчыкам Уладзіславам Гарбацкім пра беларускую мову, квір-ідэнтычнасць і дэкаланіяльны погляд на культуру.
Чытаць цалкам
Чытаць без VPN

🤔 «Не нейкі капрыз»: як праз гады змянялася разуменне інклюзіі?

Дыскусія з прадстаўні_цамі розных пакаленняў актывізму пра тое, як у Беларусі змянялася разуменне інклюзіі. Пра дасяжнасць, правы чалавека, мову і тое, чаму інклюзія датычыцца кожн_ай.
Чытаць цалкам
Чытаць без VPN


Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Валанцёрства
__

Калі ты знаходзішся ў Беларусі, то ўлічвай, што @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Калі ласка, беражы сябе!
  • 🔥 6
  • ❤ 1
  • 👍 1
Post #1329 280
👎😛 «Палітыка, гендар і мова — гэта мае тры кіты». Уладзіслаў Гарбацкі пра квір-досвед і мову як інструмент дэкаланізацыі

У красавіку 2026 года беларускія ўлады прынялі закон*, які прадугледжвае пакаранне за «прапаганду» ЛГБТК+, змены пола і бяздзетнасці. На фоне гэтых падзей усё часцей здаецца, што раней было лягчэй. Ці так гэта на самай справе? Квір-актывіст і гендарны даследнік Уладзіслаў Гарбацкі памятае 2000-я як час не толькі адноснай вольніцы, але і ціску і ўсё роўна закрытасці.

😻 У гэтай размове Уладзіслаў распавядае нам пра свае 2000-я, актывісцкія ініцыятывы, пра тое, як поп-культура дапамагла яму прыняць сваю ідэнтычнасць, якім чынам мова можа быць інструментам дэкаланізацыі і навошта пісаць квір-кнігі для дзяцей.

Чытайце гісторыю Уладзіслава у нашым новым артыкуле 🫢

👎 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/8tXhISCj
👎 Чытаць без VPN

Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай

@theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
ІншыЯ Інтэрв’ю з Уладзіславам Гарбацкім - ІншыЯ Інтэрв’ю з квір-актывістам і гендарным даследнікам пра квір-Беларусь 2000-х, прыняццё сваёй ідэнтычнасці і ролю мовы ў дэкаланізацыі
  • 🔥 7
  • ❤ 4
  • 💯 3
Post #1328 233
😄Хочаце падтрымаць інклюзію і ІншыХ? Сёння апошняя магчымасць гэта зрабіць!

Калі вы з’яўляецеся падатков_ай рэзідэнт_кай Літвы*, у вас ёсць магчымасць самастойна вызначыць, куды накіраваць 1,2% ад вашых падаткаў.

👀 Што за 1,2% падаткаў? Нагадаем!
Гэтая частка падатку ідзе на падтрымку некамерцыйных арганізацый, і калі вы не выбераце, куды яго накіраваць, то дзяржава гэта зробіць за вас сама. Падаючы дэкларацыю, вы маеце магчымасць на гэта паўплываць.

*Спойлер: гэта не дадатковы адсотак, яго вы і так заплаціце, але можаце выбраць, каго падтрымаць:)

Калі вам блізкія нашыя каштоўнасці, будзем вельмі ўдзячныя за вашу падтрымку! ✌️

😯 Чытаць інструкцыю тут https://cutt.ly/UtvWJRAi

Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай

@theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
ІншыЯ Як распарадзіцца сваім падаткам і падтрымаць ІншыЯ - ІншыЯ Калі вы з'яўляецеся падатков_ай рэзідэнт_кай Літвы, у вас ёсць магчымасць самастойна вызначыць, куды накіраваць 1,2% ад вашых падаткаў.
  • 🔥 2
Post #1327 308
😄Шаноўныя сябры і сяброўкі! Спяшаемся паведаміць вам, што з 1 траўня мы скарачаем нашу дзейнасць у Telegram 😄

🥲 Што гэта значыць?
Мы НЕ ПРЫПЫНЯЕМ дзейнасць тут, але скарачаем колькасць публікацый. Вы па-ранейшаму зможаце даведацца і прачытаць нашы карысныя матэрыялы, таму заставайцеся з намі (калі гэта бяспечна для вас)!

Дзякуем, што вы нас чытаеце і падтрымліваеце нашу дзейнасць! ✌️

Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай

@theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
  • ❤ 7
  • 🤔 2
  • ⚡ 1
  • 😁 1
Post #1326 196
🙉👥 «Хачу завадовага сабаку»: звярніце ўвагу на ўмовы, у якіх жывуць жывёлы

Тут мы разбяром, на што зважаць пры выбары сабакавод_кі, якія пытанні задаваць і якія сігналы павінны насцярожыць, каб выпадкова не падтрымаць неэтычнае развядзенне.

Важна звярнуць увагу на ўмовы
Умовы ўтрымання павінны быць годнымі: чысціня, дастатковая прастора для руху, адсутнасць сталага ўтрымання ў клетках, дагледжаны выгляд жывёл. Лепшы варыянт — убачыць усё асабіста. А яшчэ настойвай на тым, каб убачыць не толькі шчанюка, але і яго маці.

Але і тут ёсць нюансы:

🤓Здараецца, пакупні_цам паказваюць толькі «вітрыннае» памяшканне, у той час як жывёлы насамрэч жывуць у іншым месцы і ў іншых умовах. Таму звяртай увагу: гэта сапраўдная прастора, дзе жывёлы жывуць увесь час, ці гэта проста «дэкарацыя для паказаў»?
🤓Паколькі шчаняты могуць знаходзіцца на каранціне, а да завяршэння вакцынацыі яны ўразлівыя да інфекцый, табе могуць адмовіць у наведанні нават адказныя заводчы_цы. У такім разе паспрабуй дамовіцца на візіт пасля каранціну.
🤓Ну і трывожны сігнал: табе ўвогуле прапануюць сустрэцца на нейтральнай тэрыторыі і нельга забраць шчаня з месца, дзе яно жыве.

А больш па тэме — у нашым артыкуле 😴

😴 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/ftF9rnIj
😺 Чытаць без VPN тут

Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай

@theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
ІншыЯ Праўда пра развядзенне сабак і як не падтрымаць жорсткасць - ІншыЯ Як адрозніць адказнага заводчыка ад неадказнага і на што зважаць пры куплі шчанюка. Разбіраем неэтычнае развядзенне сабакаў і яго наступствы.
  • 🔥 2
  • ❤ 1
Post #1325 186
😻🐽 А вы ведаеце, што сёння за дата? 28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы? То з гэтай нагоды дзелімся, як нейраадметнаму чалавеку выжыць у офісе!

😌 Як можа выглядаць офіс, у якім не пакутуеш
Канцэпцыя open space — жах для нейраадметных людзей. Калі ты не можаш кантраляваць уласную прастору і ў любы момант са спіны можа падысці калега — узровень трывожнасці падвышаецца.

Выдатна, калі ў офісе ёсць:

🐶 Пакоі сэнсарнай разгрузкі — месцы з мінімальнай колькасцю стымулаў;
🐶 Індывідуальныя працоўныя боксы — закрытыя або напаўзакрытыя прасторы для глыбокай працы;
🐶 Зоны актыўнасці — сталы для працы стоячы, фітболы замест крэслаў ці нават хадавыя дарожкі пад сталом;
🐶 Зоны для малых груп — замест велізарных канферэнц-залаў, якія выклікаюць трывогу, варта мець нішы для 2–3 чалавек;
🐶 Пераходныя зоны — прасторы паміж шумнымі калідорамі і ціхімі месцамі.

А больш па тэме — у нашым артыкуле 🫢

😻 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/GtRcNNFv
🤝 Чытаць без VPN тут

Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай

@theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
  • 🔥 1
Post #1324 186
😽 «Жанчыны вучацца па ходу, значыць, і я змагу»: гісторыя таты ў дэкрэце

Нягледзячы на тое, што мы жывём у XXI стагоддзі, у большасці сем’яў менавіта жанчыны па-ранейшаму бяруць на сябе асноўную адказнасць за догляд і выхаванне дзяцей. Яны ахвяруюць целам, сном, кар’ерай, жывуць у рэжыме хранічнай стомленасці і шматзадачнасці, у той час як роля бацькі нярэдка зводзіцца да «дапамогі» — важнай, але ўсё ж другаснай.

🐷 Аднак свет змяняецца, і з’яўляюцца пары, якія свядома выбіраюць іншы шлях. Сённяшнія героі — Артур і Маша, беларусы, якія жывуць у ЗША. Іх дзіцяці сем месяцаў, шэсць з якіх у дэкрэце знаходзіцца менавіта тата. Мы пагутарылі з імі пра тое, як яны прынялі гэтае рашэнне, з якімі рэакцыямі сутыкнуліся і як гэты досвед змяніў іх сям’ю.

А больш па тэме — у нашым новым артыкуле 🫣

😽 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/YtK0E09g
👐 Чытаць без VPN тут

Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай

@theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
ІншыЯ Гісторыя таты ў дэкрэце - ІншыЯ Гісторыя сям'і, дзе ў дэкрэт сышоў бацька. Як сям'я прыняла гэтае рашэнне, з якімі цяжкасцямі сутыкнулася і як змяніліся іх ролі і адносіны.
  • 🔥 5
Post #1322 241
😄 Шаноўныя сябры і сяброўкі! Мы да вас з важнымі, але сумнымі навінамі: ІншыЯ прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Іншыя даведаліся пра гэта сёння, таму паспяшаемся праінфармаваць і цябе.

❤️Папярэджваем, што ўзаемадзеянне з нашымі інфармацыйнымі рэсурсамі на тэрыторыі Беларусі можа несці рызыкі ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.

Калі ласка, калі ты ў Беларусі, паклапаціся пра сваю бяспеку! ✌️

Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай

@theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
  • 🥰 3
  • ⚡ 2
  • 👎 2
  • 🔥 2
Post #1321 201
🦁😗 «На пасаду адміністратара мяне не прымалі менавіта праз узрост»: гісторыі беларусак пра эйджызм на працы

Пяць гадоў таму, пасля разводу з мужам, Ніна* вярнулася ў Беларусь і праз некаторы час пачала шукаць працу, бо разумела, што трэба нанова ўладкоўваць жыццё і фінансавую стабільнасць. На той момант ёй было 43 гады, і яна даволі актыўна цікавілася рознымі магчымасцямі працаўладкавання.

😘
«Я разглядала вакансіі адміністратаркі гатэлю ці лякарні, уважліва праглядала аб’явы і спрабавала ацаніць свае шанцы, але ва ўсіх прапановах, якія я бачыла, былі абмежаванні па ўзросце: патрабаваліся супрацоўнікі да 30 гадоў. Нягледзячы на тое што ў гатэльным бізнесе важным крытэрыем з’яўляецца веданне замежных моў (а я добра ведаю ангельскую і магу размаўляць па-нямецку), на пасаду адміністратара мяне не прымалі менавіта праз узрост, без асаблівага ўліку іншых маіх навыкаў і досведу», — згадвае Ніна.


У Марыі* была адваротная сітуацыя: яе абмяжоўвалі ў прафесійных магчымасцях праз «надта малады» ўзрост. У той перыяд яна яшчэ не да канца асэнсоўвала, што гэта таксама могуць быць праявы эйджызму.

😘
«Кіраўнік адказаў даволі катэгарычна: “Ты не зможаш, бо яшчэ маладая і зялёная — і нават калі мы загадзя падрыхтуемся разам, ты не зробіш гэта так, як іншы супрацоўнік 35+”. А мне на той момант было дзесьці 22–23 гады», — успамінае Марыя.


А больш па тэме — у нашым артыкуле 🤔

😼 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/RtGCC7Ww
👐 Чытаць без VPN тут

Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай

@theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
ІншыЯ Гісторыі беларусак пра эйджызм на працы - ІншыЯ Як выяўляецца эйджызм на працы? Гісторыі беларусак, як па-рознаму, але аднолькава несправядліва можа працаваць узроставая дыскрымінацыя.
  • 🔥 3
Older posts →

About this channel

How can I read @theothersby without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for ІншыЯ: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does ІншыЯ have?
ІншыЯ (@theothersby) has 335 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does ІншыЯ know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →