Чаму карыстальнікі не павінны баяцца рэкламы Telegram
Павел Дураў распавёў пра тое, як будзе працаваць рэклама ў Telegram.
1. У чатах няма рэкламы. Толькі ў вялікіх каналах, напрыклад @durov. Карыстальнікі, якія спадзяюцца на Telegram як на месэнджар, а не як на сацыяльную сетку, ніколі не ўбачаць рэкламу.
2. Няма таргетавання. Дадзеныя карыстальніка не будуць выкарыстоўвацца для таргетавання рэкламы.
3. Гэта паляпшэнне ўжо існуючай рэкламы Telegram. Стваральнікі кантэнту ўжо выкарыстоўваюць рэкламу. Гэта хаатычны рынак з вялікай колькасьцю рэкламных сетак, якія прасоўваюць дакучлівую рэкламу, якая стварае негатыўны досвед для карыстальнікаў. Telegram выправіць гэтую сітуацыю, прапанаваўшы ўладальнікам каналаў альтэрнатыву, арыентаваную на прыватнасць.
Карыстальнікі змогуць адмовіцца ад рэкламы, але па словах Паўла Дурава, рэклама з акцэнтам на прыватнасць - гэта добры спосаб уладальнікаў каналаў манетызаваць сваю працу як альтэрнатыву ахвяраванням ці падпіскам, якія таксама з'явяцца ў будучыні.
«Наша канчатковая мэта складаецца ў тым, каб стварыць новы клас стваральнікаў кантэнту, якія будуць фінансава ўстойлівымі і свабоднымі ў выбары стратэгіі, якая найбольш падыходзіць для іх падпісчыкаў. Традыцыйныя сацыяльныя сеткі занадта доўга эксплуатуюць карыстальнікаў і выдаўцоў, выкарыстоўваючы празмерны алгарытм збору дадзеных і маніпуляцыі ". - Павел Дураў.
Post #5
143