TGViewer
Telegram Info Беларусь Telegram Info Беларусь @tginfobe · 110 subscribers
Post #288 275
Тэмы ў групах, калекцыйныя публічныя імёны, расшыфроўка відэапаведамленняў і шмат іншага

Telegram для Android, iOS і macOS абнавіліся да версіі 9.1. Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.3.

⚠️ Астатнія кліенты Telegram атрымаюць новую версію ў бліжэйшы час.

Тэмы ў групах
• Каб было зручней сачыць за патокам інфармацыі ў гутарках, адміністратары груп на 200 і больш удзельнікаў зараз могуць арганізаваць абмеркаванні па тэмах.
• Функцыя дазваляе ствараць асобныя чаты ўнутры асноўнай групы для тых ці іншых абмеркаванняў.
• Для кожнай такой тэмы можна асобна наладзіць апавяшчэнні аб новых паведамленнях і хутка прагледзець у раздзеле «Агульныя медыя» медыяфайлы, якія былі апублікаваныя менавіта ў ёй.
• Удзельнікам такіх "тэм" даступны ўвесь арсенал звыклых інструментаў, у тым ліку апытанні, замацаваныя паведамленні і боты.
• Адміністратары могуць уключыць тэмы ў "Наладах групы" і выбраць, каму будзе даступнае стварэнне тэм, у раздзеле "Дазволы".

Пратэставаць опцыю тэм у групах можна ў афіцыйным чаце @TheForum, альбо ў спецыяльнай групе ад Telegram Info - @infotopic.

Калекцыйныя публічныя імёны
• Цяпер да акаўнтаў і чатаў можна прывязаць некалькі калекцыйных публічных імёнаў - у дадатак да аднаго звычайнага.
• Карыстальнікі могуць набыць ці выставіць на продаж каштоўную спасылку для акаўнта ці чата на новай платформе Fragment.
• Калекцыйныя публічныя імёны выглядаюць і працуюць сапраўды гэтак жа, як і звычайныя імёны карыстальнікаў віду @username.
• У адрозненне ад стандартных імёнаў карыстальнікаў, калекцыйныя імёны могуць быць карацейшымі за 5 сімвалаў.
• Купіўшы калекцыйнае публічнае імя, карыстальнік можа распараджацца ім па сваім меркаванні - напрыклад, прадаць або адкласці, каб выкарыстоўваць пазней.
• Любое з набытых публічных імёнаў можна дэактываваць. У гэтым выпадку яго нельга будзе ўбачыць у выніках пошуку, але яно па-ранейшаму застанецца за ўладальнікам.

😀 Расшыфроўка відэапаведамленняў
• Цяпер Premium-карыстальнікам даступная магчымасць імгненна пераводзіць у тэкставы фармат гаворка з відэапаведамленняў.
• Раней, з даданнем у Telegram платнай падпіскі, карыстальнікі маглі расшыфраваць толькі аўдыёпаведамленні — зараз жа опцыя працуе і па стаўленні да «кружочкаў».

⭐️ Новыя наборы эмодзі
• Да гэтага абнаўлення мастакі Telegram падрыхтавалі 12 новых афіцыйных набораў эмодзі, даступных па падпісцы Premium.
• Нагадаем, што карыстальніцкія эмодзі можна выкарыстоўваць у любых паведамленнях і подпісах да медыяфайлаў, а таксама для ўсталявання іх у якасці статусу каля імя.

Новыя інтэрактыўныя эмодзі і рэакцыі
• У Telegram з'явіліся 4 новыя інтэрактыўныя эмодзі: 😴, 👨‍💻, 🤓, 👀.
• Яны суправаджаюцца поўнаэкраннай анімацыяй у асабістых чатах, а таксама могуць выкарыстоўвацца ў якасці рэакцый на паведамленні.
• У гонар Хэлоўіна ўсім карыстальнікам даступныя 3 тэматычныя рэакцыі ў любых чатах: 👻, 🎃, 😭.

Візуальныя змены
• Абноўлены начны рэжым (iOS): падабраны больш збалансаваныя спалучэнні адценняў і палепшаны эфект размыцця ў напаўпразрыстых элементах.
• Настройка памеру тэксту (Android): змяненне памеру тэксту ў меню "Налады чатаў" цяпер прымяняецца да ўсіх элементаў чата, уключаючы прадпрагляд спасылак, службовыя паведамленні і г.д.
• Пры пераходзе паміж экранамі ў Android-дадатку можна бачыць новую анімацыю.
• Рух пальцам налева для адказу на паведамленне зараз суправаджаецца новай анімацыяй.
• Пры націску на нумар тэлефона ў профілі карыстальніка адкрываецца новае меню для выбару тыпу званка.
• На месцы паведамленняў падчас загрузкі чата з'яўляюцца абрысы тэкставых блокаў з новай пульсуючай анімацыяй.

Артыкул: telegram.org/blog/topics-in-groups-collectible-usernames/be

Android: Google Play, APK з афіцыйнага сайта ці верыфікаванага канала.
iOS: App Store.
Desktop: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.
macOS: з App Store ці верыфікаванага канала.
Unigram для Windows 10+: Microsoft Store | Прамая загрузка | Інструкцыя па ўстаноўцы

#абнаўленне #Android #iOS #Desktop #macOS #Unigram
Telegram Тэмы абмеркавання ў суполках, калекцыйныя імёны карыстальнікаў, расшыфроўка відэапаведамленняў і шмат чаго яшчэ Гэтае абнаўленне дадае тэмы для ўпарадкавання размоў у вялікіх суполках, новую форму калекцыйных імён карыстальнікаў, забяспечаную праз блакчэйн-тэхналогіі, а таксама магчымасць расшыфраваць гук на відэапаведамленні ў тэкст і шмат чаго яшчэ.
More from @tginfobe
  1. Jun 28, 2025Малайзійскі суд выдаў часовую забарону на размеркаванне зместу ў Telegram Высокі суд выдаў…
  2. Jun 28, 2025Сумесная праца з спісамі задач У бэта-версіі Telegram для iOS з'явілася магчымасць стварац…
  3. Jun 26, 2025Неспраўнасць перакладу паведамленняў Карыстальнікі паведамляюць, што калі яны спрабуюць пе…
  4. May 30, 2025Telegram размясціў аблігацыі на $1,7 млрд для пагашэння даўгу Telegram паспяхова завяршыў…
  5. Apr 21, 2025Telegram Desktop абноўлены да версіі 5.13.0 Што новага: • Магчымасць дараваць свой падарун…
  6. Apr 21, 2025Telegram дазваляе купляць рэкламу, якая будзе адлюстроўвацца ў выніках пошуку На афіцыйнай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →