Telegram адклікае падарункавыя Premium-падпіскі, атрыманыя несумленным шляхам
Частка карыстальнікаў, якія набылі Premium-падпіску несумленным шляхам у іншых прадаўцоў (па кошце кратна ніжэй афіцыйнай), пачала атрымліваць апавяшчэнне ад службовага акаўнта Telegram, у якім месэнджэр паведамляе аб яе адмене. Гэта звязана з тым, што атрыманы Telegram Premium не быў аплачаны яго адпраўшчыкам.
Падпіскі, набытыя ці атрыманыя ў падарунак сумленным шляхам (гэта значыць, наўпрост у Telegram), застаюцца за іх уладальнікамі.
Раней карыстальнікі выявілі ўразлівасць у Telegram, якая дазваляла праз Jailbreak на iOS-прыладзе і падарункавыя Apple Gift Card фактычна бясплатна дарыць Premium іншым карыстальнікам, тым самым злоўжываючы «дзюрой» у мэсэнджэры. Фінансавы ўрон мэсэнджэру з-за сродкаў, якія не дайшлі за падпіску, можна ацэньваць у патэнцыйныя сотні тысяч і нават мільёны долараў ЗША.
Каманда Telegram нагадвае: калі вы хочаце набыць сапраўдную падпіску Telegram Premium, неабходна карыстацца верыфікаваным @PremiumBot ці іншымі афіцыйнымі метадамі аплаты. У адваротным выпадку - як паказвае гэтая сітуацыя - можна паплаціцца не толькі падпіскай, але і сваімі грашыма (якія ашуканцы пакрываць наўрад ці стануць).
#прэміум
Post #281
288
