Зыходны код Telegram для macOS не абнаўляецца ўжо паўгода
На сваёй галоўнай старонцы Telegram называе адкрыты зыходны код кліентаў адной са сваіх добрых якасцяў.
Лепшымі ў плане адкрытасці з'яўляюцца Telegram Desktop, Unigram, WebK і WebZ, якія заўсёды публікуюць зыходныя коды своечасова, маюць адчынены працэс распрацоўкі і прымаюць змены ад супольнасці.
Telegram для iOS і Telegram для Android звычайна публікуюць зыходны код у дзень абнаўлення, але часам бывае затрымка ад некалькіх дзён да тыдня.
Telegram для macOS не публікаваў зыходны код ужо паўгода - апошняе абнаўленне датуецца 21 красавіка, версія 8.7.
Своечасовае абнаўленне зыходнага кода дае магчымасць супольнасці ўдзельнічаць у распрацоўцы месэнджара, а іншым распрацоўшчыкам - ствараць мадыфікацыі.
#macOS
Post #278
282