Telegram X абнавіўся да версіі 0.25.1.1560
Рэакцыі
Пасля таго, як ісходны код стаў адкрытым, быў праведзен конкурс на $25,000. Гэта абнаўленне уключае ў сябе работу пераможцы, у якой былі рэалізованы рэакцыі.
Палепшаная надзейнасць апавяшчэнняў
Палепшана надзейнасць унутраных апавяшчэнняў і робіць раней нябачныя памылкі зразумелымі карыстальнікам пры ўзнікненні такіх праблем.
Іншыя змены
• Адлюстраванне паведамленняў з кастамнымі эмодзі ва ўсіх месцах прыкладання.
• Рэалізавана прэв'ю відэастыкераў і аніміраваных эмодзі ў апавяшчэннях.
• Палепшана прадукцыйнасць пры друкаванні паведамлення - змены асабліва прыкметныя на прыладах нізкага класа.
• Прайграванне анімаваных стыкераў у 60 FPS.
• Палепшана выкарыстанне GIF-файлаў і анімаваных стыкераў на экранах з дынамічнай частатой абнаўлення.
• Палепшана праверка абмежавання даўжыні тэксту ва ўсіх месцах прыкладання, што дазваляе выкарыстоўваць больш сімвалаў у bios і тэкставых паведамленнях на пэўных мовах.
• Цалкам перапрацаваны службовыя паведамленні, якія падтрымліваюць карыстацкія эмодзі, спойлеры (Налады - Тэмы і чаты - Настройка памеру тэксту).
• Палепшана логіка WYSIWYG-рэдактара і дададзена опцыя звычайнага тэксту.
• Рэалізавана опцыя дадання новых удзельнікаў у раздзеле Упраўлення групай.
• Аптымізавана загрузка мультымедыя ў рэжыме імгненнага прагляду.
• Падтрымка файлаў аб'ёмам больш за 2 ГБ.
• Дададзена магчымасць скапіяваць выдаленую спасылку папярэдняга прагляду ў раздзеле Нядаўніх дзеянняў.
• Дададзена падказка, калі карыстальнік не прымае галасавыя і відэапаведамленні.
• Палепшана стабільнасць прыкладання за кошт выпраўлення больш за 50 недахопаў.
І тры кантрыбуцыі, адпраўленыя ў рэпазітор Telegram X
• Дададзена магчымасць скінуць пароль падчас двухэтапнай праверкі без доступу да электроннай пошты для аднаўлення (193).
• Дададзена магчымасць выдаліць канкрэтны стыкер з ліку нядаўна выкарыстаных (194).
• Выдалена абмежаванне, якое не дазваляла дадаваць стыкеры ў спіс абраных, калі было ўстаноўлена менш за 5 набораў стыкераў (195).
Спампаваць абнаўленне можна з Google Play ці з афіцыйнага канала @tgx_log.
#Android #telegramX #абнаўленне
Post #253
267