Новы спосаб аўтарызацыі ў Telegram. Удакладненні
Пасля нашага запісу чытачы указалі на недакладнасць нашай фармулёўкі, якая выклікала мноства розначытанняў.
Удакладняем: Рэгістрацыя ў мэсэнджэры па-ранейшаму адбываецца толькі па нумары тэлефона.
Пры паўторнай аўтарызацыі, замест уводу кода пацверджаная з SMS, карыстальнік зможа ажыццявіць уваход у профіль з дапамогай электроннай пошты, куды будуць прыходзіць такія коды, альбо праз Google або Apple ID.
Гэта будзе зручна, да прыкладу, карыстальнікам настольных дадаткаў Telegram без актыўных сесій на мабільных прыладах, паколькі на ПК і ў вэб-версіях аўтарызацыя з дапамогай SMS недаступна з мінулага года.
Выбраць новы спосаб аўтарызацыі можна будзе ў настройках канфідэнцыяльнасці месэнджэра. Дакладную ж механіку мы даведаемся толькі пасля рэлізу новай версіі.
Post #239
306
Forwarded from Beta Info Беларусь