Лакальнае распазнанне прамовы на iOS
Выданне "Код Дурава" заўважыла магчымасць уключыць распазнанне прамовы ад Apple у наладах для распрацоўшчыкаў прыкладання Telegram для iOS.
Функцыя з'явілася ў чэрвеньскім абнаўленні разам з падпіскай Telegram Premium і прызначаная для тэставання.
Па змаўчанні пераўтварэнне гаворкі ў тэкст адбываецца праз сервера Google Cloud. Тэхналогія Google выкарыстоўваецца Telegram, каб прадастаўляць паслугу на вялікай колькасці моў з належнай якасцю.
Опцыя "Local Transcription" выкарыстоўвае ПЗ Apple, убудаванае ў ваш iPhone ці iPad. Такім чынам, гэтая функцыя ператварае аўдыё ў тэкст прама на прыладзе і не адпраўляе дадзеныя на серверы Apple.
Тэхналогія, якая прадстаўляецца Apple, мае горшую якасць, у параўнанні з воблачным распазнаннем прамовы ад Google, асабліва на беларускай і рускай. Яна таксама няздольная распазнаваць даўжэйшыя паведамленні, але працуе хутчэй.
Маецца сэнс уключаць гэтую опцыю толькі ў выпадках, калі вам трэба хуткае распазнанне ў шкоду якасці ці калі вы засталіся без сеткі. Функцыя недаступная без прэміум-падпіскі і не працуе ў сакрэтных чатах.
Не варта баяцца распазнання прамовы на серверах Google Cloud: нягледзячы на вялікую колькасць асцярог, карпарацыя не зацікаўлена ў галасавых паведамленнях карыстальнікаў Telegram. Кантракты на прадастаўленне паслуг Google іншым кампаніям маюць строгую палітыку прыватнасці, а галасавыя паведамленні перадаюцца напрамую з сервераў Telegram без якой-небудзь дадатковай інфармацыі і выкарыстоўваюцца толькі для расшыфроўкі. Больш падрабязна пра тое, чаму Google не патрэбны вашы галасавыя паведамленні, рэдакцыя «Кода Дурова» распавядала раней.
Як уключыць функцыю "Local Transcription" у дадатку Telegram для iOS
• Зрабіце 10 хуткіх націскаў на кнопку налад (або свой малюнак профіля, калі ў вас дададзена некалькі акаўнтаў).
• Адкрыецца меню "Debug". Знайдзіце опцыю "Local Transcription" і ўключыце яе. Мы не раім мяняць іншыя налады ў гэтым меню.
Post #233
231
