TGViewer
Telegram Info Беларусь Telegram Info Беларусь @tginfobe · 109 subscribers
Post #209 232
Пытанні і адказы аб аўтападаўжэнні падпіскі

Карыстальнікі заўважылі, што @PremiumBot здымае грошы за падпіску за суткі да вызначанай даты наступнага спісання.

• Як адключыць аўтападаўжэнне падпіскі?

Для гэтага трэба адправіць каманду /stop у чат з @PremiumBot пасля кожнай аплаты. Прэміум працягне дзейнічаць, аднак грошы пры яго заканчэнні спаганяцца ўжо не будуць.

• Чаму адбылася аплата за дзень да заканчэння падпіскі?

Аўтаматычная аплата за дзень да заканчэння дзеяння падпіскі (а часам і раней) з'яўляецца частай практыкай. Такія ж паводзіны можна заўважыць у Google Play і App Store. @PremiumBot паведамляе аб "даце наступнага спісання", але падобна, што распрацоўшчыкі не ўлічылі таго, што робат можа спісваць грошы загадзя. На самой справе дата, якую паведамляе бот, з'яўляецца датай заканчэння падпіскі ў выпадку, калі вы ўручную адмяніце падпіску.

• Чаму дата ў наступным месяцы зрушылася на адзін дзень таму?

Падобна, што ў @PremiumBot месяцам лічыцца перыяд у 30 дзён. Ёсць і імавернасць таго, што гэта памылка з боку Telegram. Каманда мэсэнджэра пакуль не дала каментароў па гэтым пытанні.

• Ці будзе кампенсацыя за чэрвень тым, хто заплаціў больш на старце продажаў? (актуальна для расійскага рэгіёна)

Калі рускамоўная рэдакцыя Telegram Info паведаміла аб паніжэнні кошту на падпіску ў боце, некаторым чытачам памылкова падалося, што мелася на ўвазе разавая кампенсацыя за месяц падпіскі па вышэйшым кошце. Насамрэч тут мелася на ўвазе толькі тое, што карыстальнікам, якія ўжо падпісаліся на Premium, не патрабуецца перарываць падпіску і падпісвацца на яе нанова - кошт у 299 ₽ будзе ўсталяваны для ўсіх аўтаматычна.

Кампенсацыя за набыццё падпіскі на старце продажаў не прадугледжана.

• Чаму падпіска праз App Store і Google Play даражэй?

З-за камісій плацежных сістэм у App Store і Google Play, а таксама мясцовых падаткаў у некаторых краінах.

Падпіска выходзіць танней, калі купляць яе праз @PremiumBot. З-за абмежаванняў, якія накладаюцца крамамі прыкладанняў, бот працуе толькі ў webz.telegram.org і прыкладаннях Telegram, усталяваных з telegram.org. Бот не запусціцца ў кліентах, устаноўленых з крам прыкладанняў або іншых рэсурсаў.

• Я не ўсталёўваў сцяжок «Захаваць інфармацыю на будучыню» пры ўводзе дадзеных маёй карты, але грошы ўсё роўна спісаліся аўтаматычна!

Гэты сцяжок адказвае за захаванне дадзеных пры аднаразовых плацяжах у розных ботах. Telegram Premium з'яўляецца падпіскай.

Падпіскі не захоўваюць дадзеныя вашай карты. Замест гэтага, дадзеныя карты "такенізуюцца". Гэта значыць, крама запытвае ў банка асаблівы ключ, з дапамогай якога можна здзяйсняць рэгулярныя плацяжы, не захоўваючы дадзеныя самой карты. Такія ключы могуць працягнуць сваё функцыянаванне, нават калі вы перавыпусцілі карту з-за заканчэння тэрміну дзеяння або ўручную. Некаторыя банкі дазваляюць такія ключы адклікаць з дадатку Інтэрнэт-банкінгу.

#прэміум #FAQ
More from @tginfobe
  1. Jun 28, 2025Малайзійскі суд выдаў часовую забарону на размеркаванне зместу ў Telegram Высокі суд выдаў…
  2. Jun 28, 2025Сумесная праца з спісамі задач У бэта-версіі Telegram для iOS з'явілася магчымасць стварац…
  3. Jun 26, 2025Неспраўнасць перакладу паведамленняў Карыстальнікі паведамляюць, што калі яны спрабуюць пе…
  4. May 30, 2025Telegram размясціў аблігацыі на $1,7 млрд для пагашэння даўгу Telegram паспяхова завяршыў…
  5. Apr 21, 2025Telegram Desktop абноўлены да версіі 5.13.0 Што новага: • Магчымасць дараваць свой падарун…
  6. Apr 21, 2025Telegram дазваляе купляць рэкламу, якая будзе адлюстроўвацца ў выніках пошуку На афіцыйнай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →