Карыстальніцкія эмодзі ў наступным абнаўленні
Са з'яўленнем новых матэрыялаў на серверах Telegram стала вядома аб першых магчымасцях будучага абнаўлення.
Функцыя дазволіць выкарыстоўваць стыкеры ў якасці эмодзі ўнутры тэксту паведамлення. Сярод іх будуць як аніміраваныя камандай Telegram, так і кастамныя наборы ад звычайных карыстальнікаў – статычныя і відэа-эмодзі.
Верагодна, што толькі Premium-карыстальнікі змогуць выкарыстоўваць кастамныя наборы эмодзі: гэта можа стаць першым папаўненнем спісу прывілеяў з моманту ўкаранення падпіскі.
#прэміум
Post #206
145