Вынікі другога раунда конкурсу GIF-анімацый
Суддзі і платныя памочнікі вынеслі больш за 500 тысяч унікальных вердыктаў, каб абраць 285 пераможцаў работ, якія змяшчаюць тысячы GIF-файлаў.
Каб убачыць высакаякасныя, плыўныя і выразныя GIF-файлы, створаныя пераможцамі конкурсу, проста адкрыйце раздзел пошуку GIF у сваім дадатку Telegram. Там вы зможаце ўставіць любы эмодзі ў поле пошуку або ўвесці жаданы запыт.
Рэйтынг у асноўным адлюстроўвае якасць выявы, агульная зручнасць выкарыстання прадстаўленых матэрыялаў і іх актуальнасць для выбраных смайлікаў.
Суддзі ацэньвалі крэатыўнасць, унікальнасць і стылістычную вытрыманасць. Бонусныя балы налічваліся канкурсантам за матэрыялы, якія дасягнулі выдатнай якасці пры захаванні невялікага памеру.
GIF-анімацыі, створаныя прызёрамі і пераможцамі конкурсу, ужо чакаюць вас у адпаведнай панэлі.
Больш падрабязна аб выніках конкурсу - тут.
#конкурс
Post #203
138