Бот для адсочвання запытаў уладаў да Telegram
Telegram запускае @Transparency – бота, з дапамогай якога можна атрымаць звесткі аб перадачы месэнджэрам дадзеных карыстальнікаў па патрабаванні суда - накшталт раскрыцця IP-адрасоў і нумары тэлефона падазраваных (згодна з пунктам 8.3 Палітыкі канфiдэнцыяльнасцi).
Варта ўдакладніць, што прагледзець справаздачу аб празрыстасці можна толькі для той краіны, да якой адносіцца прывязаны нумар тэлефона. Пры гэтым для некаторых рэгіёнаў такая інфармацыя апынецца недаступнай: Telegram прызнае патрабаванні толькі з краін з дастаткова высокім індэксам дэмакратыі.
Раней па гэтым адрасе размяшчаўся канал, у якім кожныя паўгода павінны былі выходзіць справаздачы аб узаемадзеянні месэнджэра са спецслужбамі. Аднак, за чатыры гады існавання там так і не з'явілася ніводнага запісу, што азначае адсутнасць задаволеных запытаў уладаў.
Post #202
183