Рэдактар аватараў у Telegram для macOS
У кліенце Telegram для macOS версіі 8.8 з'явілася магчымасць ствараць уласныя аватары для профіляў, каналаў і чатаў. На іншых аперацыйных сістэмах яе пакуль што няма. Абнаўленні для прыкладання ў App Store пакуль таксама няма, яго неабходна спампаваць напрамую з сайта.
Функцыя падобная аналагічнай у iMessage. Укантакце таксама анансаваў рэдактар аватараў, але пакуль не запусціў яго.
Рэдактар дазваляе
• Выбраць аніміраваныя эмоджы, аніміраваныя стыкеры Telegram або выкарыстоўваць ініцыялы.
• Змяніць іх памер і перамяшчаць іх.
• Выбраць адзін з прапанаваных відаў градыенту для фону, дадаць фону ўзор.
З абраных налад ствараецца відэа-аватар. Відэа-аватары карыстальнікаў з Telegram Premium заўсёды прайграваюцца аўтаматычна, што становіцца зручным дадаткам да новай функцыі.
#macOS
Post #201
143
- ❤ 3