Telegram X абнавіўся да версіі 0.24.9
Палепшанае прайграванне відэа
• Відэа зараз можна пачаць прайграваць да таго, як файл будзе цалкам загружаны.
• Загрузка відэа будзе прыпыненая, калі вы зачыніце відэаплэер.
• Магчымасць спампаваць відэа не запускаючы яго.
Спіс тых, хто прачытаў паведамленне
• Націсніце на свае паведамленні ў невялікіх групах, каб даведацца, хто з карыстальнікаў іх прачытаў.
Emoji 14.0
• Telegram X зараз падтрымлівае ўсё новыя эмодзі з абнаўлення Emoji 14.0.
• Абноўлены пакет эмодзі ад Microsoft.
Кіраванне прыладамі
• Кантралюйце, якія прылады могуць прымаць званкі і сакрэтныя чаты, у Налады — Прылады.
• Наладзьце прыладу на аўтаматычны выхад з сістэмы пасля вызначанага перыяду бяздзейнасці.
• Палепшаны агульны вонкавы выгляд за кошт дадання абразкоў.
І многае іншае
• Дзяліцеся стыкерамі, якія выкарыстоўваюць фармат .webm, напрыклад, Utya 3D.
• Прагляд чаты з абароненым змесцівам.
• Падтрымка спойлераў у паведамленнях.
• Стварайце запыты на далучэнне да чата з дапамогай спасылак-запрашэнняў з ухвалы адміністратара.
• Адлюстраванне кантэксту адказу ў перасланых паведамленнях.
• Будзьце ў курсе сумнеўных акаўнтаў - адзначаныя акаўнты зараз адлюстроўваюцца з тэгам SCAM/FAKE.
• Ачыстка гісторыі групавых чатаў для ўсіх.
• Праверка колькасці праглядаў на старонках Instant View.
• Выпраўленні і аптымізацыі.
Спампаваць пазней з Google Play ці адразу з афіцыйнага канала @tgx_log.
#android #telegramX #абнаўленне
Post #185
93