Дызайн-сістэма Telegram у Figma
Адна з вялікіх праблем вэб-ботаў – адсутнасць афіцыйных інструментаў для стварэння інтэрфейсаў, якія ўпісваюцца ў агульны дызайн Telegram.
Але вы можаце скарыстацца кампанентамі інтэрфейсу Android-кліента Telegram у Figma, створанымі камандай іншых дызайнераў.
У праекце ёсць усе элементы інтэрфейсу дадатку. Пакет складаецца з больш за 40 старонак кампанентаў і тлумачэнняў па іх выкарыстанні, розных кіраўніцтваў і парад. Гэта дапаможа дэталёва разабрацца ў дызайн-сістэме Telegram, а таксама ствараць інтэрфейсы для вэб-ботаў, канцэпты для @designers і не толькі.
Такім чынам, распрацоўшчыкі могуць марнаваць менш рэсурсаў на дызайн і больш засяроджвацца на саміх функцыях. У гэты ж час карыстальнікі атрымаюць паслядоўны дызайн у большасці ботаў.
Увесь пакет кампанентаў можна выкарыстоўваць па спасылцы.
Post #166
202

- ❤ 1