Як разабрацца ў складаным свеце і не згубіць сябе
Часам вакол проста занадта шмат усяго: навіны, канфлікты, хуткія змены, няпэўнасць. А для квір-людзей да гэтага часта дадаюцца пытанні бяспекі, межаў і таго, дзе і як можна быць сабой.
Як не выгараць? На што я сапраўды магу паўплываць? Як падтрымліваць іншых і не губляць сябе? Што рабіць, калі хочацца зменаў, але важна не ствараць рызыкаў?
Калі вам гэта адгукаецца, звярніце ўвагу на праграму «Разабрацца ў складаным свеце» — прастору, каб лепш зразумець свае магчымасці і ператварыць ідэі ў дзеянні.
У праграме: 6 анлайн-сустрэч, асабісты план, 4-дзённая афлайн-частка і ментарская падтрымка.
Дэдлайн — 30.08.2026.
Даведацца больш і падаць заяўку
Post #472
489

- ❤ 11
- 👍 4
- 🔥 4