TGViewer
TG House TG House @tghousebelarus · 458 subscribers
Post #488 171
«Час быць бачнымі» — ад асабістай гісторыі да супольнага дзеяння

📅 17 кастрычніка, 15:00
📍 Варшава — дакладнае месца атрымаюць зарэгістраваныя ўдзельні_цы

У Беларусі для квір-людзей адкрыта быць сабой і быць бачнымі сёння небяспечна. Таму нам асабліва важна не губляць адно аднаго — аб’ядноўвацца ў эміграцыі, падтрымліваць сувязі і шукаць спосабы дапамагаць тым, хто застаецца ў краіне.

17 кастрычніка мы збярэмся ў Варшаве, каб сустрэцца, пазнаёміцца і разам адчуць, што супольнасць можа заставацца побач і дзейнічаць нават праз межы.

🔥 Што будзе на сустрэчы?
🎤 Асабістыя гісторыі — размова пра камінг-аўт, бачнасць і досвед жыцця паміж Беларуссю і эміграцыяй. Гісторыяй можна будзе падзяліцца і ананімна.
🎯 «ПраўДаНеткі» — размоўная гульня з рэальнымі гісторыямі людзей, якія сутыкаліся са стэрэатыпамі, несправядлівасцю і маўчаннем — і выбіралі дзейнічаць.
🤝 Нэтворкінг — не проста знаёмствы, а магчымасць знайсці сваіх, аб’яднацца і ператварыць новыя сувязі ў рэальную падтрымку і супольныя дзеянні.

А яшчэ — грыль, ежа, напоі, музыка і проста час пабыць разам.

🔐 Бяспека і прыватнасць
Усе ўдзельні_цы праходзяць верыфікацыю.
Фота і відэа — толькі са згоды людзей у кадры.
Дакладнае месца атрымаюць толькі зарэгістраваныя ўдзельні_цы.

❗️ Рэгістрацыя: https://forms.gle/8W7q4hqZQ6N2UJbq9

Да сустрэчы!
  • ❤ 10
  • 🔥 4
  • 👍 3
More from @tghousebelarus
  1. Sep 30, 2026Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі ЛГБТК+ актывіст_камі 28 верасня ў Варшаве па…
  2. Sep 18, 2026🏳️‍⚧️🎉 Нашей группе взаимоподдержки в Варшаве — 2 года! 🎉🏳️‍⚧️ Два года встреч, знаком…
  3. Sep 17, 2026Как изменилось положение ЛГБТК+ людей в Беларуси? По обращениям, которые мы получаем, мы в…
  4. Sep 16, 2026Рейды, задержания, блокировки: новая волна давления на ЛГБТК+ активистов в Турции Под рито…
  5. Sep 8, 2026ЛГБТК+ людей в Беларуси ищут в соцсетях и запугивают уголовными делами Давление силовиков…
  6. Sep 4, 2026🔞Не отправляйте нюдсы незнакомцам! К нам регулярно обращаются квир-персоны из Беларуси, к…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →