Зайшоў я, карацей, на сайт Plan B. Пачытаў там, што журналіст не ўпэўнены ў тым, што, тыпу, з тэрарыстам нельга гандлявацца і не ўпэўнены, што вызваленне палітвязняў не варта любых саступак.
Журналіст патроліла Ціханоўскую за яе пазіцыю "не дамаўляцца" і яшчэ зрабіла нейкі такі намёк, які, ну, без адказнасці аўтара намёк. Напісала пра "Страшное совпадение: слова Тихановской и смерть Пушкина, невыход из тюрьмы Дашкевича, которого дома ждут четверо детей и жена." Тобок як бы і не сказала, што Ціханоўская не вышла Дашкевіча і памёрла Пушкіна, але як бы і сказала.
Ну, раз яна сказала, я таксама скажу.
Штука ў тым, Вольга Лойка, што я таксама не ўпэўнены, што нельга гандлявацца з тэрарыстамі.
А яшчэ я не ўпэўнены, што ёсць іншапланетнікі, не ўпэўнены, што слова пра паход ігара было напісана ў 12-м стагоддзі, не ўпэўнены, што вайна скончыцца ў гэтым годзе і не ўпэўнены, што не скончыцца, не ўпэўнены, што расія разваліцца і не ўпэўнены, што не разваліцца, не ўпэўнены, што у пуціна ёсць двайнік і не ўпэўнены, што ў пуціна ёсць мозг.
Я не ўпэўнены не толькі ў гэтым.
Яшчэ я не ўпэўнены, што тэкст пра сваю няўпэўненасць варта дэманстраваць людзям.
а пра балючыя рэчы дакладна трэба выказвацца толькі ў тым выпадку, калі ты упэўнены цьвёрда. Калі ты вельмі-прывельмі ўпэўнены.
Калі ты ўпэўнены, што маеш рацыю і што маеш права. А інакш - нахер яно трэба? Не пісаць жа прасцей чым пісаць. Тут я, дарэчы, на 100% упэўнены
Post #591
505
- 👍 18
- 🔥 10