TGViewer
Стась Карпаў Стась Карпаў @telekarp · 111 subscribers
Post #587 407
Даўно не пісаў болей за пару радкоў - так я зараз выпраўлюся. Хачу вам расказаць пра харошых рускіх, бо я іх, як вы разумееце, назіраю паўтары гады і гатовы падзяліцца.
Вы спытаеце, напэўна, з чаго гэта я раптам адважыўся. А я вам адкажу, што падштурхнула мяне прачытанне невялікага іхняга срачыка вакол Ціханоўскай.
Карацей, адзін іхні апіньян лідзер напісаў:
"Тихановская очень крутая.
Пока российская либеральная оппозиция рассуждала про коллективную ответственность, брала на себя ответственность за войну и угрожала русским репарациями, Тихановская сделала всё, чтобы объяснить европейцам разницу между белорусами и режимом Лукашенко."
Вооось. Ну і ў іх пачаліся, карацей, крывавыя дэбаты.
Стасік, тым часам, думаў пра іншае. Стасік не спрабаваў узгадаць імёны тых юродзівых, якія бралі на сябе адказнасць. Стасік думаў пра тое, што топікстарцер, верагодна лічыць, што ў гэтым свеце і сапраўды ёсць такая істота, якая зможа растлумачыць розніцу паміж рускімі і пуціным. Проста істота леніцца.
Раз беларусы - не Лукашэнка - то чым рускія горш? Рускія ж не бываюць горш. Гэта любому рускаму зразумела. Проста "вялікі і магучы" быў прыдуманы не для таго, каб апраўдвацца, а для таго, каб усіх вакол хуясосіць. Такая праблема. Тэхнічная.
І я разумею. Пакаленне за пакаленнем яны чыталі ў школе Чэрнышэўскага і не разумелі - нахуя ім гэтае няшчасце. І вось нарэшче прыгадзілася.
Што рабіць? Да усё, што заўгодна.
Хто вінаваты?
а) яны
б) тыя хто не растлумачыў, што яны - не мы.
Нашы украінскія сябры нам расказваюць пра батумскіх беларусаў усялякія прыемныя рэчы і нават сцвярджаюць, што пазнаюць іх адразу, нават калі тыя размаўляюць па-руску. Тыпу мы інтэлігентныя, уявіце сабе.
Але выбарка не рэпрэзентатыўная, бо з 20-га года з сінявокай выязджалі, натуральна, не ябацюшкі. З 20-га года выязджала як раз беларуская выстава дасягненняў культурнай і крэатыўнай гаспадаркі.
Але, напэўна, грузінскую мяжу і з боку Расіі штурмавалі самыя харошыя, проста неапісаныя навукова рускія людзі? Каторыя - не рэжым Пуціна.
Ну так я вам зараз раскажу пра іх пару словаў як натураліст натуралістам.
У першыя ж мабілізацыйныя дзянькі ў Батумі з'явілася дахуя бухіх мужыкоў. Не, не агрэсіўных. Але вельмі-прывельмі жыццярадасных. Яны курсіравалі па цэнтральных вуліцах і шукалі "где тут блядь діскотека? Ау! Ребят! где діскоткеа тут?"
Яны сядзелі ў рэстаранах і лезлі знаёміцца "с бабамі".
Адну такую размову я вымушана падслухаў - бо гэтыя людзі не ўмеюць размаўляць ціха. Гэтая нацыя, нібыта, народжаная каб жыць на стадыёне ў чаканні ці то піздзілкі, ці то канцэрта.
Дык вось калі трое рускіх хлопчыкаў падселі да двух рускіх дзевачак дыялог быў паміж імі такі:
Дзяўчынка: Вы от войны?
Хлопчык 1: Ну типа.
Хлопчык 2: Ай, да от какой войны, жена блядь сказала.
Хлопчык 3: Скажи спасибо жене, сейчас бы с автоматом бегал, гы-гы.
Хлопчык 2: Не, ну это да. Я ж блядь, дурак. Дали б автомат - пошел бы, гы-гы-гы.
Упэўнены, што гэтыя рабяты ніхера не ведаюць пра Ціханоўскую, але 100 адсоткаў таксама чакаюць, пакуль прыйдзе які-небудзь карысны чалавек, і растлумачыць ўсяму свету, чаму хлопчыкі ні ў чым не вінаватыя і пагадзіць усіх-усіх-усіх расіянцаў па валасатай калектыўнай галаве.
І ж іх тут бачу, харошых. Кожны дзень. Рускія харошыя поцыкі на вуліцах слушаюць шансон, рускія харошыя бабкі ў чэргах глядзяць свае уябанскія расейскія серыялы без навушнікаў. Расейскія інтэлігентныя маладыя людзі акучваюць супрацьлеглы пол у рэстаране так, што іх, бляць, немагчыма не слухаць. "У томаса мана такой язык, знаете! Как бы это сказать... Вкусный! Такой вкусный, что прямо хочется его съесть"
Сука. Я гэты "язык Томаса Мана" да смерці не расчую.
Яны гучныя. Гэта іх асноўная прыкмета. І ім вельмі сумна з сабой.
Таму яны бясконца імкнуцца пра сябе нагадаць, звярнуць на сябе ўвагу. Прымусіць сябе любіць. Ці баяцца. Ці любіць і баяцца. І таму яны ўсіх ненавідзяць. Гучна. За адсутнасць увагі.
  • 👏 15
  • ❤ 4
  • 🔥 4
More from @telekarp
  1. Sep 10, 2025Людзі са сцягамі палестыны блакуюць вуліцы ў Парыжы і паляць аўтамабільчыкі. У Польшчы ток…
  2. Oct 10, 2023Кірбі не стрымаў слёз, каментуючы зверствы тэрарыстаў у Ізраілі. Гэта вельмі натуральна і…
  3. Sep 19, 2023Тым часам уся прагрэсіўная супольнасць радасна улюлюкае пакуль на яе вачах адна з самых мя…
  4. Sep 18, 2023З лёгкім (нялёгкім) ахуем назіраю чарговае відэа паломніцтва ва Ўмань. І тут нават пытанне…
  5. Aug 23, 2023Варта прызнаць, што самыя пазітыўныя навіны за апошні час мне дарыць менавіта Яўгеній Вікт…
  6. Aug 23, 2023Хто зараз слухаў "палёт валькірыяў" і радасна ўсміхаўся, - той я.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →