Тым часам, чытаю я, расейскі дабраахвотны корпус выпусціў, ээээ, маніфест. Там, у маніфесце, цэнтральнае месца займаюць, думаеце, ідэі свабоды? Напрыклад, свабода слова усялякая? Каштоўнасць жыцця і рух да адкрытасці свету, які рускім чалавекам усведамляюць менш поўна, чым міклухам іхнім Мікалаем.
Хер там. У маніфесце "чалавек этнічны", "руская кроў", " руская нацыянальная дзяржава" - ну вось усё вось гэта.
Словам, у які бок ні захацеў бы рухацца рускі чалавек - за Пуціна, супраць Пуціна - у яго усё адно атрымліваецца Пуцін.
Проста ў адных атрымліваецца Пуцін, якому падабаецца Гітлер, а ў іншых - Пуцін, якому падабаецца Сталін.
Рускі фашыст і рускі антыфашыст на нейкім вітку свайго развіцця з двух розных канцоў абавязкова пачнуць будаваць рускі праваслаўны канцлагер.
Я не разумею, як у іх гэта атрымліваецца, стагоддзямі ляпіць з гаўна пажарнікаў, але такая магія вартая асэнсавання.
Post #585
446
- 👏 10
- 👍 5
- ❤ 1
- 💩 1