Чытаў сёння раніцай пра тое, што прыгожын зноў дамогся пуцінскай любові. Чытаў я і глядзеў на свайго лабрадора, а пакуль глядзеў шмат чаго зразумеў - уявіце сабе - у пуціне.
З папраўкай на тое, што лабрадор наш хоць і прыпіжжаны кракадзіл - але на другім месцы пасля жрачкі вельмі любіць усіх без разбору людзей. Гэта сур'ёзнейшае адрозненне, але не важнае ў дадзеным выпадку.
Карацей наш лабрадор Волі перыядычна атрымліваў у падарунак розныя прыкольныя цацкі. Яркія, прыгожыя. Адныя пішчалі як качкі, іншыя рохкалі як свінушкі ці там як ослікі. Але чым прыкольней былі свінушкі і ослікі - тым хутчэй ім прыходзіў піздзец і яны, разабраныя на фрагменты, адпраўляліся ў сметніцу. І засталія ў лабрадора Волі непрыкольныя але вельмі надзейныя канацікі і гумавыя неўміручыя мячы.
Ну і вось.
Час ад часу Волі млява праводзіць рэвізію свайго багацця. Ён падыходзіць да канаціка, ляніва жуе яго пару хвілін, пасля выплёўвае канацік і ідзе да мяча, які відавочна яму не прыносіць ніякай радасці. Пасля зноў ідзе да канаціка і слюнявіць канацік. Бывае, ён наогул скідвае канацік з балкона і з цікавасцю назірае за ягоным палётам. Ну хоць, тыпу, нейкая карысць з гэтай хуйні. Глядзіць-глядзіць ну і ідзе трахаць падушку. А пасля зноў да мячыка.
Волі ведае, што бываюць у свеце класныя цацкі. Але яны не выжываюць побач з Волі.
І прыходзіцца любіць што ёсць. Любіць па чарзе ўсялякае неўміручае гаўно.
Post #581
724
- 👍 6
- 🔥 4
- 🤔 4
- ❤ 2