TGViewer
Стась Карпаў Стась Карпаў @telekarp · 111 subscribers
Post #579 630
Мне заўсёды здавалася, што хаця я чалавек халерычны, але эмацыйна ўстойлівы. У мяне практычна ніколі не бывае кепскага настрою, мне ніколі не бывае самотна і нудна.
Калі пачалася вайна - ну да. Я перажываў. Ну да, мы з жонкай за першыя 3 дні на дваіх змаглі так-сяк з'есці 6 сасісак у цесце. Не самая вялікая трагедыя, праўда? Ну да, было тужліва і безнадзейна - але я быў упэўнены, што я спраўлюся сам.
Калі ўжо ў Грузіі у мяне пачалі пастаянна трэсціся рукі і ногі і башка - дактары меркавалі хутчэй які-небудзь ранні паркінсон і ўсё такое, таму пачынаў я з МРТ башкі, а закончыў... курсам антыдэпрэсантаў, якія мне ў цэлым дапамаглі.
Праўда, у замен на паслухмянасць рук і ногі таблетосы папрасілі ад мяне уменне пісаць вершы і ўсялякія там пасты. Таму праз пэўны час прыйшлося з іх досыць пакутліва злязаць. Гэта іншая гісторыя, але сказаць я хацеў вось што. Калі вы думаеце, што з вамі ўсё ок - гэта не значыць, што ваша цельца з вамі згодна.
А другое, пра што я думаю апошнія некалькі дзён - гэта пра апошняга забітага на любой вайне. Бо нехта ж бывае забіты апошні? Па ўсім фронце ўжо святкуюць мір, але нехта адзін самы апошні падае і больш ніколі не ўстае.
І калі б я мог звярнуцца да кожнага украінца - я б сказаў яму, што усім ясна - перамога на даляглядзе. І што гэта было б неяк асабліва невыносна і крыўдна загінуць зараз. Не дачакаўшыся "чырвонай каліны" ў расійскіх школах.
Калі б я мог звярнуцца да кожнага цывільнага украінца - я б папрасіў яго, я б вельмі папрасіў яго зберагчы сябе і хавацца ў бамбасховішчы.
І кожнаму украінскаму салдату я б ад усяго сэрца пазычыў бы выжыць. Не быць апошнім забітым.
  • 👍 16
  • ❤ 9
More from @telekarp
  1. Sep 10, 2025Людзі са сцягамі палестыны блакуюць вуліцы ў Парыжы і паляць аўтамабільчыкі. У Польшчы ток…
  2. Oct 10, 2023Кірбі не стрымаў слёз, каментуючы зверствы тэрарыстаў у Ізраілі. Гэта вельмі натуральна і…
  3. Sep 19, 2023Тым часам уся прагрэсіўная супольнасць радасна улюлюкае пакуль на яе вачах адна з самых мя…
  4. Sep 18, 2023З лёгкім (нялёгкім) ахуем назіраю чарговае відэа паломніцтва ва Ўмань. І тут нават пытанне…
  5. Aug 23, 2023Варта прызнаць, што самыя пазітыўныя навіны за апошні час мне дарыць менавіта Яўгеній Вікт…
  6. Aug 23, 2023Хто зараз слухаў "палёт валькірыяў" і радасна ўсміхаўся, - той я.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →