Сябры, да мяне звярнуўся па дапамогу адзін вельмі малады, але вельмі талковы беларускі бaeц украінскага вoйскa. Прыводжу ягоныя словы.
Падтрымаць хлопца можна з Польшчы праз BLIK +48453272121. З іншых краін - пішыце ў прыват і дамовімся.
"Я грамадзянін Беларусі і сёння служу ў адным з падраздзяленняў Ciл aбapoны Украіны. Мая гісторыя пачалася задоўга да таго, як я апынуўся на вaйнe.
Мой блізкі чалавек - пaлiтычны знявoлeны. Я яшчэ юнаком убачыў, што можа адбывацца з чалавекам і яго блізкімі, калі ў іх забіраюць магчымасць самастойна абараняць сябе і сваю сям'ю. Калі яго apыштaвaлi, я ўпершыню вельмі востра адчуў уласнае бяссілле - калі побач з табой адбываюцца рэчы, якія ты лічыш несправядлівымі, а ты нічога не можаш зрабіць. Менавіта тады ў мяне з'явілася жаданне стаць чалавекам, які здольны дзейнічаць, а не проста назіраць.
Я звяртаюся да вас не па падарунак і не па нешта для камфорту. Мне неабходная экіпіроўка, якая патрэбная для службы і дазволіць выконваць задачы больш бяспечна і эфектыўна. Сёння я не магу цалкам пакрыць выдаткі на экіпіроўку, таму звяртаюся па падтрымку.
Я разумею, што за кожнай грыўняй, доларам, еўра, якія людзі перадаюць на дапамогу вайскоўцам, стаяць чыясьці праца і давер. Таму стаўлюся да такой падтрымкі максімальна сур'ёзна. Я не хачу распавядаць пра сябе як пра героя. Я проста малады чалавек, які аднойчы вырашыў, што больш не хоча быць бяссільным назіральнікам, і абраў для сябе шлях службы. Калі вы зможаце падтрымаць мяне, я буду ўдзячны за гэтую магчымасць.
Дзякуй кожнаму, хто дапамагае Украіне выстаяць."
Падтрымаць хлопца можна з Польшчы праз BLIK +48453272121. З іншых краін - пішыце ў прыват і дамовімся.
Post #3771
236

- ❤ 9
- 👍 4
- 👎 1
- 👏 1
- 🤝 1