Роўна 10 год назад мы распачалі барацьбу з Дэкрэтам #3.
Да Леаніда Судаленкі тады звярнуўся першы "дармаед" з Рагачова, які вырашыў у судовым парадку аспрэчыць падатак на беспрацоўе. Мы разгарнулі вялізарную кампанію супраць дэкрэта са зборам подпісаў, падтрымкай медыя і судовымі цяжбамі.
Навесну 2017 кампанія стала значна шырэйшай і выйшла на вуліцы гарадоў Беларусі. Як мы тады жартавалі, пратэсты адбыліся нават там, дзе іх не было з 1917 года :)
Улічваючы як цяпер хутка ўсё забываецца і замыльваецца ўсё новымі падзеямі, нагадаю ўсім хто быў важнай часткай тых працэсаў: прафсаюз РЭП, "адвакат дармаедаў" Леанід Судаленка і ваш пакорны слуга.
Post #3763
118
- ❤ 6
- 👍 3
- 🔥 2
- 👏 1