‼️ ТЭРМІНОВЫ ЗБОР НА ШЭЛТАРЫ Ў ВІЛЬНІ
У Літву прымусова вывезлі новую групу беларускіх палітвязняў. Для часткі вызваленых шэлтар фонду «Краіна для Жыцця» ў Вільні стане першым домам на волі.
Дапамажыце нам сустрэць іх годна!
Кожнае такое вызваленне — гэта шэраг дадатковых выдаткаў. Таму мы просім падтрымаць наш збор у памеры 10 000 €.
Нагадаем, што ў шэлтарах мы забяспечваем:
▪️ бяспечнае месца для жыцця і аднаўлення;
▪️ ежу, неабходныя лекі, вопратку і сродкі гігіены;
▪️ юрыдычную і псіхалагічную падтрымку.
Гэтыя людзі прайшлі праз найцяжэйшыя выпрабаванні карнай сістэмы Беларусі. Давайце зробім так, каб яны адразу адчулі нашу падтрымку і клопат.
👉 Падтрымаць шэлтары
Дзякуй, што поруч ❤️
Post #12735
277

- ❤ 4
- 👍 3
- 🤝 2