❗️Вызваленне 25 чалавек, зняцце санкцый і дамоўленасць аб працягу перамоваў.
Такія вынікі візіту спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла ў Мінск.
На волі — Павал Белавус, Ірына Злобіна, Павал Петручэня, Андрэй Аляксандраў, Людміла Чэкіна, Таццяна Кузіна, Дзмітрый Наважылаў, Яна Пінчук, Кірыл Пазняк, Алена Лазарчык, Зміцер Галавач, Святлана Якубовіч, Яўген Бурло, Яўген Юшкевіч, Андрэй Цалюк, Анастасія Лазарэнка і іншыя.
У адказ ЗША здымуць санкцыі з ААТ «Лакафарба» і канцэрна «Беллесбумпром».
Коўл заявіў, што бакі дасягнулі «вялікага прагрэсу» ў перамовах і працягнуць сумесную працу. Калі бакі ўзгодняць астатнія пытанні, адбудуцца новыя вызваленні і далейшае зняцце санкцый.
Пры гэтым больш за 900 палітвязняў па-ранейшаму застаюцца за кратамі. Чакаем вызвалення ўсіх палітвязняў 🕊
Post #12734
168

- ❤ 5
- 🔥 2
- 🕊 2