Як дапамагаць палітвязням і іх блізкім больш эфектыўна? Дзе сёння асабліва патрэбныя рэсурсы і валанцёрская падтрымка? Якія інструменты ўжо працуюць?
Пра гэта 8 і 9 верасня гавораць удзельнікі анлайн-канферэнцыі «Усе за ўсіх». Яе праводзіць праект «Цяпліца».
Прадстаўнікі нашага фонду таксама далучыліся да сустрэчы. Разам з калегамі з Volnyja і Dissidentby мы расказалі пра «Беларусь: тэхналогіі супраціву» — рашэнні беларускіх ініцыятыў у сферах бяспекі, каардынацыі, краўдфандынгу і падтрымкі палітвязняў пасля вызвалення.
Такія сустрэчы — гэта магчымасць расказаць пра сваю дзейнасць і пачуць іншых, абмяняцца досведам і знайсці новыя спосабы дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Дзякуем арганізатарам і ўсім калегам за гэтую важную магчымасць для размовы і супрацы 🤝
Post #12732
150

- ❤ 4
- 👍 2
- 🕊 1