TGViewer
Фонд «Краіна для Жыцця» Фонд «Краіна для Жыцця» @stranafund · 1.09K subscribers
Post #11553 348
Фонд «Краіна для Жыцця» Ігар Аліневіч: «Я дакрануўся да вас, да дому» Палітвязень адправіў паштоўку са шпіталя, паведамляецца ў сетцы Facebook. Пра ягоны стан здароўя па-ранейшаму нічога невядома. «Першае, што ўбачыў, былі неба над галавой, мноства шчабечучых чаек і вялізныя прасторы…
Ігар Аліневіч у чэрвені трымаў галадоўку ў ШІЗА

Сталі вядомыя абставіны таго, як палітвязень Ігар Аліневіч трапіў у лякарню. З іх вынікае, што вязня даставілі туды з Жодзінскай турмы з падазрэннем на язву страўніка. Абвастрэнне адбылося пасля галадоўкі, якую Ігар трымаў з 13 па 26 чэрвеня ў ШІЗА.

Цяпер Ігара Аліневіча ізноў этапавалі ў турму. Нагадаем, яго асудзілі да 20 гадоў зняволення. Разам з іншымі  анарха-партызанамі Аліневіча прызналі вінаватым у тэрарызме, правозе зброі праз мяжу і яе незаконным абароце. У турме яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а сам палітвязень неаднойчы трымаў галадоўку.

Да таго ж вядома пра шэсць палітычных зняволеных, якія памерлі ў турмах цягам апошніх некалькіх гадоў.

‼️ Абыходжанне з асуджанымі з палітычных прычын у лукашэнкаўскіх калоніях праваабаронцы лічаць катаваннямі. Медычны нагляд за станам здароўя палітвязняў фактычна адсутнічае.

Падтрымайце палітвязня:

✉️СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Ігар Уладзіміравіч Аліневіч
  • 😢 10
More from @stranafund
  1. Oct 9, 2026Навіны наступныя: на панадворку шэлтара ляжаў дыванок перад дзвярыма, і цяпер яго няма. Мы…
  2. Oct 7, 2026Post #12752
  3. Oct 5, 2026Post #12751
  4. Oct 2, 2026🍪 У шэлтары з'явілася жаночая кампанія, адпаведна, спатрэбіўся блэндар. Мы дзячым усім, х…
  5. Oct 1, 2026Мінск Аксаны Шаляпінай — жывы, светлы і поўны любові. Але сама мастачка зараз бачыць тольк…
  6. Sep 29, 2026⚖️ У нашых юрыстаў ёсць свабодны час для кансультацый. Калі вы маеце прававое пытанне, яко…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →