1461 ліст Ціханоўскаму: далучайцеся да акцыі «Краіны для жыцця»
29 траўня – чацвёртая гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага. Чатыры гады – гэта 1461 дзень зняволення. Апошнія 429 з іх ён знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада: без адваката, без перадач, без лістоў.
Фонд «Краіна для жыцця» запусціў акцыю – #1461письмосергею.
⚪️ Фонд заклікае беларусаў замежжа напісаць Сяргею ліст салідарнасці. Перад адпраўкай яго трэба выслаць у Банк лістоў. Калі Сяргей выйдзе на волю, ён прачытае лісты і ўбачыць падтрымку беларусаў.
🔴 Нягледзячы на інкамунікада, лісты даходзяць да турмаў. Ёсць верагоднасць, што іх прачытаюць цэнзары. Гэта магчымасць паказаць, што нас шмат і мы памятаем пра палітвязняў.
📍 Адрас:
Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая 22а
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
❗️Калі вы турбуецеся за сваю бяспеку, ліст можна напісаць без указання асабістых дадзеных. «Краіна для жыцця» заклікае пісаць лісты, калі гэта бяспечна: беларусам замежжа, а таксама ўсіх ахвотных, незалежна ад месца жыхарства.
Post #11353
311
