🎙Госцем чарговага выпуску «Гаворыць Смаленск» на Радыё «Свабодны Смаленск» стаў Аляксандр Стэфановіч - доктар тэхнічных навук, прадпрымальнік і інвестар, заснавальнік «Нацыянальнага бізнэс-клюба імя Рамана Скірмунта».
🙋♂️ Разам з вядоўцам перадачы Вадзімам Сідаравым яны пагаварылі пра тое, што:
✔️Продкі госця паходзяць з дробнай шляхты Віленшчыны, а таксама пра паняцце Lithuania Propria (уласна Літвы).
✔️Усведамленне ідэнтычнасці госця прыйшло на аснове сямейнай спадчыны, у тым ліку ў выніку генеалагічных і генетычных даследаванняў.
✔️Дзед госця ў сярэдзіне XX стагоддзя лічыў сябе палякам, а сваіх землякоў называў літвінамі.
✔️Ідэнтычнасць бацькі госця стала ўжо хутчэй беларускай, і ён лічыць сябе патрыётам Беларусі, але адначасова працягвае лічыць сябе літвінам.
✔️Дзед госця быў літвінам польскай культуры, бацька - літвінам беларускай культуры, а сам ён лічыць сябе літвінам польска-беларускай культуры.
✔️Ідэнтычнасць госця з’яўляецца шматслойнай і звязанай з Беларуссю, Польшчай і Літвой.
✔️Лёс усіх былых частак Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) і Рэчы Паспалітай (РП), за якую змагаліся іх патрыёты, з’яўляецца агульным.
✔️Адрозніваюцца погляды і ідэнтычнасць нашчадкаў старых літвінаў і часткі сучасных неалітвінаў.
✔️Гістарычныя літвіны - гэта славянізаваныя балты як у Lithuania Propria, так і на ўсход ад яе, але на ўсходзе гэтая славянізацыя адбылася раней: спачатку з тэрыторыі Палесся, а потым з Польшчы.
✔️Госць не супрацьпастаўляе сваю ідэнтычнасць ні сучасным літоўцам, ні сучасным беларусам.
✔️Сучасныя беларусы - гэта нашчадкі не толькі славян і не толькі балтаў, але і тых, і другіх разам.
✔️Пра ўзаемаадносіны старалiтвінскага і беларускага рухаў, пра перавагу літвінаў з Гарадзеншчыны і Віленшчыны ў першай Радзе БНР, пра постаці Рамана Скірмунта і Дуніна-Марцінкевіча.
✔️Выхадцы з усёй Беларусі, уключаючы Смаленшчыну і Браншчыну, часта ідэнтыфікавалі сябе як літвінаў, а шляхта - як літвінаў і палякаў.
✔️Смаленская шляхта ў Рэчы Паспалітай прыняла польскую ідэнтычнасць і культуру, захаваўшы пры гэтым смаленскую, і пра тое, як у далейшым Рэч Паспалітая спрыяла захаванню апошняй нават пасля страты Смаленшчыны.
✔️Пра стаўленне госця да сучасных нацый на прасторы былой Рэчы Паспалітай і пра тое, чым адрозніваецца антынацыянальны падыход да іх у ЧАСТКІ сучасных неалітвінаў ад НАДнацыянальнага падыходу спадчынных і арганічных літвінаў.
✔️Неалітвінізм, які адмаўляецца ад Літвы за межамі Lithuania Propria і супрацьпастаўляе літвінаў сучасным беларусам, грае на руку Расеі гэтак жа, як і той, які супрацьпастаўляе літвінаў сучасным літоўцам.
✔️Гістарычная Літва павінна суадносіцца з сучаснымі Польшчай, Беларуссю і Літвой.
✔️Літвіны могуць быць транснацыянальнай супольнасцю Рэчы Паспалітай, а не спойлерам сучасных нацый, якія ўзніклі на яе прасторы.
✔️Рэч Паспалітая была знішчаная ў тым ліку з-за ўнутраных канфліктаў.
✔️Старая Русь адрознівалася ад Масковіі, а літвінскае праваслаўе - ад маскоўскага.
✔️Сучасная Беларусь - гэта прадукт сінтэзу Літвы і Русі; пра ролю ўніяцтва ў гэтым сінтэзе і пра суіснаванне розных канфесій нават у межах адной сям’і.
✔️Літоўская Русь, або Белая Русь (Паўночна-Усходняя Беларусь), магла стаць цэнтрам фармавання сучаснага беларускага этнасу, але гэты патэнцыял быў знішчаны маскоўскім Крывавым патопам 1654-1667 гадоў, пасля чаго на першы план у беларускім этнагенезе і пазней у нацыянальным руху ХІХ-ХХ ст. выйшлі выхадцы з Lithuania Propria.
✔️Пра матывы літвінаў не капсулявацца ў праекце Малой Літвы, або Lithuania Propria, а развіваць беларускі нацыянальны праект.
✔️ВКЛ з’яўляецца агульнай спадчынай літоўцаў і беларусаў i неабходная агульная гістарычная ідэнтычнасць, заснаваная на спадчыне і свабодах ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
👉 Пра ўсё гэта
слухайце ў нашай перадачы.
🤷♂️ Заўвага: падчас запісу час ад часу ўзнікалі праблемы са сувяззю, таму ў некаторых момантах якасць гуку можа быць неідэальнай. Выбачаемся за гэтыя нязручнасці і дзякуем за разуменне.