Перасячэмся ў Вільні на “Прадмове”?
Калі вы ў Вільні на выходных, прыходзьце на фэстываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”! Мы ладзім дзьве імпрэзы. Таксама будзе магчымасьць пагартаць і набыць усе нашыя новыя выданьні.
У суботу мы пагаворым пра экзыстэнцыялізм Сартра — пераклад ягонага ключавога эсэ нядаўна выйшаў па-беларуску. — І пра тое, як ідэі Сартра перасякаюцца зь беларускай літаратурай і штодзённасьцю.
📚 Субота, 17.30-18.15 “Перакладаючы Сартра: «Экзыстэнцыялізм ад Сартра да Быкава”. Удзельнічаюць: перакладнік Уладзіслаў Гарбацкі, гісторыца Тацьцяна Астроўская, выдаўца Ігар Іваноў.
А ў нядзелю — гутарка пра тэатар у эміграцыі і кнігу, якая дапаможа яго асэнсаваць.
🎭 Нядзеля, 14.30-15.15 – “Чужая Бацькаўшчына: беларускі тэатр у эміграцыі. Па старонках кнігі Настассі Панкратавай “(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025”. Удзельнічаюць: выдаўца Ігар Іваноў і аўтарка кнігі, тэатральны крытыца Настасься Панкратава.
📍 Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25.
Post #554
46

- 🔥 4
- ❤ 2
- 👍 1