TGViewer
калі заводзіш тэлеграм-канал, спачатку прадумай яго тэматыку калі заводзіш тэлеграм-канал, спачатку прадумай яго тэматыку @schwirrymirry · 41 subscribers
Post #372 53
Вы паглядзіце, што перакладаю.
Гэта анімэ па (параўнальна) новай манзе Аракава, мангакі ФМА. Але пра яго настолькі складана расказаць* без спойлераў да першай жа серыі (яна ж першая глава), што нават студыя здалася і выпусціла трэйлер і key visuals, якія на 50% складаюцца з даволі вялікага спойлеру. (Тым не менш, мяркуючы па рэакцыях на першую серыю, шмат хто з гледачоў трэйлер не бачыў, а калі бачыў, то спойлераў не заўважыў.) Адзінае, што я магу сказаць — гэта абсалютна не ФМА 2.0. З агульнага там толькі экшн, маштабная таемная змова і цэлы каст персанажаў розных адценняў маральна-шэрага.
Гэты тайтл лепей пачынаць глядзець, не ведаючы абсалютна нічога, і даць яму хаця б серыі тры ці чатыры — каб праверыць, ці не напружвае вас пачуццё таго, што вы не разумееце нічога, што тут адбываецца. Таму што гэтае пачуццё што ў чытачоў, што ў галоўнага героя захоўваецца на працягу першых 30—40 глаў мангі (а гэта будзе хіба не ўвесь першы сезон, у якім 24 серыі).
_____________
* — цалкам магчыма, што параўнальная непапулярнасць мангі па-за Японіяй выкліканая якраз гэтым. Як прарэкламаваць мангу, пра якую амаль нічога нельга расказаць? Хіба што паўсюль нагадваць, што гэта ад мангакі таго самага Стальнога алхіміка, што не найлепшая тактыка. Быццам бы гэта адзінае цікавае, што можна расказаць пра мангу (а гэта няпраўда!)
  • 💘 2
More from @schwirrymirry
  1. Apr 24, 2026(х) #пераклады #тамблер #класічная_літаратура
  2. Apr 23, 2026дарэчы, пра мюзіклы сэра лорда лаўрэата прэміі "самы разведзены мужык"* ЭЛУ я люблю Кэтс (…
  3. Apr 23, 2026(х) (спасылка на арыгінальны твіт) #пераклады #тамблер #мюзіклы
  4. Apr 22, 2026я нядаўна зайшла на ўчан, і быццам бы не было апошніх гадоў так сямі ці васьмі. як жа гэта…
  5. Apr 22, 2026(х) #пераклады #тамблер #нефандамнае
  6. Apr 21, 2026(х) #пераклады #тамблер #адвакаты@schwirrymirry
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →