TGViewer
Сцежкі Беларусі Сцежкі Беларусі @scezki · 1.47K subscribers
Post #5411 4.99K
Тэрыторыі гарадзішча старажытнага Менска (таго, што стаяў на рацэ Менка ў в. Гарадзішча) нададзеная 2 катэгорыя (помнік рэспубліканскага значэння) ў Дзяржаўным спісе гісторыка культурных каштоўнасцей (раней была 3 -- помнік мясцовага значэння).
А самае важнае - пастановай Міністэрствам культуры зацверджаная ахоўная зона гарадзішча і селішча. ахоўную зону распрацаваў археолаг Андрэй Вайцяховіч з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, шматгадовы руплівы даследчык Менкі.
Цяпер чорным капальнікам прыдзецца нясоладка. калі раней кожны раз Інстытут гісторыі мусіў даваць даведку, што капальнік арудаваў на забароненай тэрыторыі, то цяпер кара будзе аўтаматычная. Таксама гэта азначае, што да помніка ўсталююць указальнікі ад кальцавой, будуць падтрымліваць тут парадак. Раней мясцовыя краязнашцы і актывісты пісалі звароты ў самыя розныя інстанцыі.
Крыніца: Gleb Menski

🏛 @scezki
  • 👍 38
  • ❤ 21
  • 🔥 3
More from @scezki
  1. Mar 4, 2025Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў тысячы раней засакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі часоў…
  2. Apr 12, 2023#Слоўнічак Першыя веснавыя краскі
  3. Apr 10, 2023Рукапісная мапа Полацка на 1785 г. З найбольш цікавых аб'ектаў: Праваслаўны Богаяўленскі м…
  4. Apr 8, 2023У Лепелі знявечылі гістарычны будынак чыгуначнага дэпо, узведзенага ў канцы XIX — пачатку…
  5. Apr 5, 2023Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя Гомельс…
  6. Apr 3, 2023Помнік мітрапаліту Філарэту, першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі адкрылі 2 красавіка…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →