TGViewer
Сцежкі Беларусі Сцежкі Беларусі @scezki · 1.47K subscribers
Post #5397 2.57K
Помнік мітрапаліту Філарэту, першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі адкрылі 2 красавіка ў Слуцку. Помнік размешчаны каля храма прападобнага Паісія Святагорца.

Асвячэнне і адкрыццё помніка прайшло пры ўдзеле мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Веніяміна.

Варта адзначыць, што ў красавіку 2022 г. помнік Філарэту таксама ўсталявалі каля Свята-Духава катэдральнага сабору ў Менску, а плошчы прылеглай да сабора, прысвоілі імя мітрапаліта Філарэта.

У вуліцу імя Мітрапаліта Філарэта перайменавалі частку вуліцы Крапоткіна ў Гомлі, адрэзак вуліцы Горкага ў Горадні, участак адной з цэнтральных вуліц Ліды (Ленінскай). Раней паведамлялі, што ў гонар Філарэта перамянуюць вуліцу Халтурына ў Берасьці.

Імя мітрапаліта Філарэта прысвоілі і адной з гімназій у Горадні.

⛪️ @scezki
  • 👎 48
  • 🤬 12
  • 🤔 8
  • 👍 5
More from @scezki
  1. Mar 4, 2025Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў тысячы раней засакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі часоў…
  2. Apr 12, 2023#Слоўнічак Першыя веснавыя краскі
  3. Apr 10, 2023Тэрыторыі гарадзішча старажытнага Менска (таго, што стаяў на рацэ Менка ў в. Гарадзішча) н…
  4. Apr 10, 2023Рукапісная мапа Полацка на 1785 г. З найбольш цікавых аб'ектаў: Праваслаўны Богаяўленскі м…
  5. Apr 8, 2023У Лепелі знявечылі гістарычны будынак чыгуначнага дэпо, узведзенага ў канцы XIX — пачатку…
  6. Apr 5, 2023Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя Гомельс…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →