TGViewer
Channel Public Channel
Вершы нікому не патрэбныя

Вершы нікому не патрэбныя

@sashanefer

Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Subscribers
126
Photos
764
Videos
15
Links
119

Showing posts older than #268 · Back to latest

Older Posts 4 shown
Post #258 75
  • 👍 5
  • ❤‍🔥 1
Post #255 75
Таксама давялося пабываць з сябрамі на тзв. "Праекце Гейдэльберга" - арт-інсталяцыі на цэлы квартал.

У 1986 г. мастак Тайры Гайтан вярнуўся ў Гайдэльберг, родную вуліцу, ва ўсходняй частцы Дэтройта і знайшоў яе ў руінах, дзе панавалі наркотыкі ды галеча. Прыгнечаны стратай трох братоў у вулічных войнах, Гайтан пачаў мастацтвам мяняць раён.

З сябрамі ды суседзямі яны пачалі прыбіраць пустыя ўчасткі на вуліцы Гейдэльберг і ператварылі вуліцу ў велізарную мастацкую прастору.

У 1988 г. праект быў афіцыйна зарэгістраваны. Ягонай мэтай стала спроба натхніць людзей цаніць і выкарыстоўваць мастацкае самавыяўленне для ўзбагачэння свайго жыцця і паляпшэння сацыяльнага і эканамічнага здароўя ўсёй супольнасці.

Тое, што калісьці было разнастайным рабочым раёнам, з гадамі ператварылася ў супольнасць, якая характарызавалася гвалтам, расізмам, адчаем і беднасцю. Гэта і стала падставай для нараджэння таго, што сёння вядома як "Гейдэльбергскі праект".

Гайтан сістэматычна перабудоўваў існуючы ландшафт, уключаючы знойдзеныя прадметы, вуліцу, дрэвы, тратуары, закінутыя дамы, пусткі, прыроду. З гэтай мэтай творчасць Гайтана была ўспрынята некаторымі з лютай пагардай і ў першыя 18 гадоў стала прадметам вялікіх спрэчак і гарачых дыскусій. Было некалькі спроб знішчэння інсталяцый.

Але простыя людзі, якія былі здалёк ад вялікага мастацтва, менавіта тут пачалі атрымліваць сваеасаблівую вулічную мастацкую адукацыю. Удзельнічалі ў праграмах, фестывалях і форумах Дэтройцкага інстытута мастацтваў.

Такая вось прастора, дзе чальцы супольнасці могуць збірацца разам, каб узаемадзейнічаць і тварыць. Вулічнае мастацтва, якое фарміруе пачуццё ўласнай годнасці і гонару.
  • 👍 6
  • ❤ 2
  • 🔥 1
Post #246 71
  • 🔥 4
  • 👍 2
  • ❤ 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →