TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #590 105
Дакладна год таму, едучы ў цягніку ў Варшаву, вырашыў завесці гэты мікра-канальчык. І напісаў першы пост. І першы вершык апублікаваў. Час пранесся імгненна.

Канальчык ствараўся для маіх рыфмаванак, якіх назапасілася тузін-другі з часоў юнацтва, ды яшчэ некалькі літаратурных эксперыментаў. Каб сабраць іх усе ў адным месцы. Цягам года з'явілася нават колькі новых вершаў. Было трошкі ўспамінаў, трошкі падарожжаў і крыху гістарычных тэм, прысвечаных анархізму і рэвалюцыйнай тэматыцы. Была дачка, палітвязні, кнігі. Спарадычныя каментары бягучых падзей. Можна б было і больш палітычнага аналізу даваць, але ж у нас і без мяне хапае блогераў і палітаглядальнікаў, і анархістаў. Асабліва былых.

Ці за год нешта змянілася? Адпісалася некалькі сяброў, падпісалася некалькі незнаёмых мне людзей. Вершаў засталося не так шмат, наўрад ці хопіць на чарговы год. Аднак пакуль усе свае рыфмаванкі не апублікую, то мо і варта працягнуць. Часцяком чую ад розных знаёмых: чытаю цябе, не ўсё, канешне... але так, заглядваю ў канальчык...
Перанасычаннасць інфармацыі ў сацсетках робіць сваё. Ды і мой кантэнт даволі спецыфічны, асабісты. А вершы... самі ведаеце, не ў "срэбным стагоддзі" жывем.

Як сапраўдны андэграўнд, з нікому непрэбнай творчасцю і амаль нікому непатрэбнымі думкамі, канал адыгрывае цікавую ролю асабістага тэрапеўта і размовы з самім сабой. Часам дапамагае. Часам да гэнага дыялогу далучаюцца іншыя асобы. Нешта накшталт тэорыі Юнга, калі пасля 40 год адбываецца сустрэча са сваім ценем, тым што трэба было развіваць у маладосці. Тое, да чаго цягнула ў школе ды ліцэі. Цень як літаратурная творчасць.

Увогуле, вучыўся я ў філалагічным класе, хацеў паступаць на журналістыку, падчас падачы дакументаў у польскім консульстве 25 год таму на мяне накрычалі і сказалі ўпісаць у фармуляры "філалогія". Але і пасля гэтага яны там нешта наблыталі і ўзялі мяне чамусьці на гісторыю. Дзіўная справа, але як ёсць. Можа і лепш атрымалася, хто ж яго ведае.

Вось так трэба было пражыць 41 год, каб завесці псеўдапаэтычны канал, які адбіваецца люстэркам маёй асабовасці. Але ж галоўнае, каб было па-кайфу.
  • ❤ 3
  • 👏 3
  • 🤝 3
  • 👍 1
More from @sashanefer
  1. Oct 3, 2026photo post
  2. Oct 3, 2026photo post
  3. Oct 2, 2026photo post
  4. Oct 2, 2026Паром, на якім я праплыў у два бакі, што заняло мне каля гадзіны, — гэта Staten Island Fer…
  5. Oct 2, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →