TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #526 148
Ніколі не думаў, што аднойчы буду ў Берліне 9 траўня. Але трапілася і такое падарожжа. На шчасце, яно звязанае не з вайной, а з мастацтвам. Канешне, у той дзень я бачыў людзей, якія неслі кветкі да помнікаў, але мяне не гэта цікавіла, а выстава.

Наша сяброўка Ліза, якую 2022 год закінуў з Украіны ў сталіцу Германіі, запрасіла на вернісаж - мастацкую выставу Opfer. Яна была і ўдзельніцай, і арганізатаркай. Сярод прац: скульптуры, малюнкі, фатаграфіі, інсталяцыі, візуалізацыя, гук, перформансы.
Па спасылцы можна падрабязна пазнаёміцца з творчым калектывам і канцэпцыяй выставы.

Асобна трэба напісаць аб месцы, дзе адбылася імпрэза. Унікальная прастора. Гэта будынак лютэранскай кірхі Парахіалькірхэ (Parochialkirche). На ўваходзе нават пячатку ставяць ў форме крыжа. І я хіба першы раз у жыцці піў піўко ў храме. Глядзіш на працы, думаеш аб вечным, смакуеш півасік. Вось яно, сапраўднае мастацтва! Гэтак і лютэранінам можна стаць.

Увогуле кажуць, што гэта першая ў Берліне кірха, адмыслова пабудаваная для лютэран (на пачатку для кальвіністаў), а не перароблены каталіцкі касцёл. Прыгожая кірха эпохі барока, з карыліёнам (зараз 52 званы), якія прыгадвалі рык львоў, была разбурана падчас Другой сусветнай вайны. Аднак у 1991 г. зноў стала выконваць свае функцыі. Дарэчы, дагэтуль належыць лютэранскай абшчыне і па нядзелях там праходзяць службы. У дадатку даволі часта там адбываюцца канцэрты і выставы. Унутры, апроч крыжа, зробленага з таго, што адшукалі падчас вайны, і лавак для прыхаджан, нічога няма.

Мерапрыемства ладзіцца ўжо трэці год запар па ініцыятыве настаўніцы немецкай мовы Мары Кляйн для іншаземцаў_ак, якія па розных прычынах апынуліся ў Берліне. На выставе абыгрывалася тэма міграцыі, месца ахвяры і самаахвярнасці, я і мы, свайго і чужога.
Удзельнікі і ўдзельніцы мерапрыемства такім чынам стараліся асэнсаваць механізмы, якія кіруюць жыццём і ўчынкамі людзей, вымушаных шукаць сябе сярод асоб з падобным лёсам, але з розным досведам і ідэнтычнасцямі, сярод новага асяроддзя, няпэўнасці, адсутнасці стабільнай працы...

Цікавая ініцыятыва, бо ўсе артысты і артысткі - гэта курсанты і курсанткі, вывучаючыя нямецкую мову на ўзроўні B2/C1. Інтэрнацыянальны аспект тут вельмі важны і Берлін у гэтым плане адпаведнае месца. Сімвалічна, што выстава адкрылася 8 мая, у дзень капітуляцыі Трэцяга рэйха. Куратарка выставы таксама звярнула ўвагу на Дзень мамы, які ў Нямеччыне адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Новае жыццё, якое дае маці і новыя лёсы, якія чакаюць ўсіх тых, хто трапляе ў пастку міграцый. Як, напрыклад, гамасэксуал з Мексікі, які зладзіў перформанс падчас выставы, параўноўваючы сябе з русалачка Арыель.

Дарэчы, у нямецкай мове слова opfer адначасова азначае ахвяру (victim) і ахвярнасць (sacrifice). І я чарговы раз задумаўся, ці сам з'яўляюся ахвярай ці наадварот усё жыццё ахвярую шмат чаго іншым. Такія часы, што і не разабрацца.
  • ❤ 9
  • 👏 1
More from @sashanefer
  1. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
  2. Oct 8, 2026Прыехаў шукаць матэрыялы, датычныя анархістаў, а тут трапляюцца то манархісты, то чорнасоц…
  3. Oct 8, 2026video post
  4. Oct 8, 2026photo post
  5. Oct 8, 2026Brighton Beach
  6. Oct 6, 2026Чарговая вясёлая знаходка. Мікра-блакноцік для тытуню памерам як запалкавы карабок, адраса…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →