TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #525 139
Пабываў на канферэнцыі ў Торуні, якую ужо 3 год запар ладзяць філосафы Ўніверсітэту Мікалая Каперніка (студэнты ды аспіранты). У сваёй масе - гэта моладзь начытаная, інтэлектуалы левых поглядаў, у тым ліку анархісцкіх. Некаторыя тэмы, шчыра кажучы, для мяне былі касмічныя. Усё ж такі я просты гісторык, а яны выкарыстоўваюць іншую мову, іншы інструментарый, каб апісваць рэчаіснасць. Аднак частка рэфератаў была вельмі цікавай, на высокім узроўні.

Пасля арганізатары зладзілі пікнік, на якім прысутнічаў польскі перформер і мастак, вядомы ў лева-анархісцкім асяроддзі Arek Pasożyt. Ён прэзэнтаваў свой маніфест Адмова Працы, які можна знайсці таксама па-ангельску на ягонай старонцы. Яшчэ ён прынёс цэлы турыстычны заплечнік садавіны да гародніны са сметнікаў, якімі ўсіх частаваў. Атрымаўся фрыганскі пачастунак. Радыска, дарэчы, вельмі смачная была. Мы пазнаёміліся і прыемна пагутарылі, у нас знайшліся агульныя знаёмыя.

Асноўныя ідэі маніфеста даволі простыя - гэта быў постартыстычны эксперымент на год, калі Арэк не працаваў. У брашуры, якую я прыхапіў у свой архіўчык, ён піша, што гаворка ідзе толькі пра працу, якую мы змушаныя выконваць пад націскам капіталістычнага прэсінгу, каб зарабіць грошы. Тое, што нам навязалі як маральны абавязак, і што з'яўляецца асноўным крытэрыям нашай эгзістэнцыі.

У маніфесце ён спасылаецца на некаторых вядомых мысляроў, якія тэму прапрацоўвалі ў сваіх тэкстах, ад Лафагра пачынаючы, і канчаючы Дэвідам Грэбера, Дэвідам Фрэйнам, Маркам Фішэрам і Ха-Джун Чангам.

Арэк раздзяляе labour ад work. Labour - гэта прымус прадаваць свой час чужым іерархіям і логікам прадуктыўнасці, у той час, калі work - гэта творчасць, дзеянне, стасунак.

Будучыня - гэта свет безработных, піша Арэк. Не трэба гэтага саромецца. І дадае, што ягоны выбар вынікае са стомленасці, з адсутнасці часу на адносіны з блізкімі і ён такім актам урэшце адважыўся вярнуць сваё жыццё сабе.

Праца - форма гвалту, таму можна у ёй не ўдзельнічаць. Праца - не альфа і амега. Аднак не ўсе ейныя формы негатыўныя. Грамадства патрабуе апекі, аховы здароўя, адукацыі, прадуктаў харчавання. І гэтыя працы ён шануе. Аднак сістэма несправядліва размяркоўвае заробкі і час, таму ягоны маніфест - пратэст супраць сістэмы.

Сябе ён адносіць да прэкарыяту і прамаўляе з пазіцый артворкера, паразіта ды постмастака. Цягам 12 месяцаў ён не прымаў ніякіх прапановаў працы, не ўдзельнічаў у праектах за грошы ігд. Адным словам - забіў болт на працу. Гэты эксперымент павінен быў даказаць, што калі не працаваць год, то ўся сучасная філасофіі працы разбураецца. З'яўляецца больш часу на сустрэчы, размовы, абмяркоўванні.

Пры гэтым Арэк шчыра піша, што эканамічныя рэалія ўсім вядомыя і неяк трэбы выжываць. Ён рабіў гэта дзякуючы зберажэнням, пры гэтым выдаюцы на жыццё мінімальныя сумы, самыя неабходныя. Меў страхоўку медычную, бо робіць дактарат і меў яе ад універа афіцыйна, плюс меў жытло - памяшканне-працоўню. У дадатку праутыкаваў фрыганства, антыкансупцыянізм, пашану да радыкальнай экалогіі. Мэтай было: не не-заробак, а не-працаванне.
Тым самым ён "дэкаланізаваў" свой прыватны час. Ніякіх каляндароў, графікаў і планавання! І праз гэта адбылося вяртанне годнасці - безпрацоўе не ганебна.

У выніку Арэк выраўняў сваё жыццё, збалансаваў псіхічны стан, знайшоў уласныя рытмы і логіку існавання па-за капіталістычным прыгнётам працай. Плюс менш прадукцыі, смецця і больш быцця свабодным па-за працай.

Арэк усвядамляе, што праект утапійны, што гэта проста прыклад і кірунак, нейкі гарызонт мыслення на будучыню. Аднак ён перакананы, трэба мяняць культ працы, скарачаць працоўны дзень, замяняць канкурэнцыю, быць больш абшчыныннымі. Яшчэ абавязкова патрэбны безумоўны базавы даход ды адыход ад логікі вайны на карысць дэмілітарызацыі і пацыфізму.

Такі вось творчы акт і перформанс зладзіў Arek Pasożyt. Падрабязней ўсё апісана на ягонай старонцы. Магчыма гэтая постаць зацікавіць асоб, якія звязаныя з сучасным мастацтвам і які мяне чытаюць (часам) .
Pasożyt ▬▬▬▬ Pasożyt ▬▬▬▬ - Parasite / Pasożyt Arek Parasite Arek – an artist. In 2010 he formulated a “Manifesto of Parasitism” presenting the idea of his activities as a parasite-artist. According to these ideas covered in “Manifesto”, Parasite Arek lived,worked and created parasitizing for four years in…
  • 👍 9
  • 🤔 4
  • 😁 1
More from @sashanefer
  1. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
  2. Oct 8, 2026Прыехаў шукаць матэрыялы, датычныя анархістаў, а тут трапляюцца то манархісты, то чорнасоц…
  3. Oct 8, 2026video post
  4. Oct 8, 2026photo post
  5. Oct 8, 2026Brighton Beach
  6. Oct 6, 2026Чарговая вясёлая знаходка. Мікра-блакноцік для тытуню памерам як запалкавы карабок, адраса…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →