TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #495 151
Гіторыю марафону апісваць не буду, нагадаю толькі, што адлегласць - 42,195 м. Люты-сакавік я тры разы прабег дыстанцыі, якія лічацца важнымі, каб быць падрыхтаваны да 42 км. У маім выпадку гэта былі: 30, 35 і 36 км. Пры гэтым, каб падрыхтаваць арганізм, падчас забегаў я ўвогуле не піў вады і не еў падчас прабежак. Кажуць, што так лепш не рабіць, але я добра ведаю свой арганізм і вырашыў рызыкнуць. Цяжка сказаць, як змог без вады 36 км прабегчы, але пачуваў сябе нармальна. Ведаючыя людзі казалі, што я гатовы.

Надвор'е у дзень марафону рэзка пагоршылася. Уначы быў мінус, удзень максімальна +5. Больш за ўсё я баяўся моцнага ветру. Ламаў галаву, як апрануцца, але ў выніку ідэальна падабраў вопратку. І для марафонаў +5 цяпла ў тысячы разоў лепш за +20.

На мерапрыемства запісалася 8 тысяч асоб, стартанула больш за 6. На старце выстройваліся адпаведна часовых зон: першыя стаялі самыя хуткія - тыя, хто прымяралісь прабегчы трасу за 2.15-2.30; наступныя за 2.30-2.40 ігд. Я сціпла запісаўся на час 4.20-4.30. Бліжэй да дня марафону ўсвядоміў, што хачу ўкласціся ў 4 гадзіны. Аднак перасягнуў сябе. Усю дарогу некага абганяў і ўвайшоў у першыя 2 тысячы) Першыя былі кенійцы, трэці - паляк; у іх атрымалася прабегчы трасу менш за 2.20. Сярод жанчын першай стала беларуска!

У мяня была група падтрымкі - сям'я, якая ўсю дарогу дапінгавала мяне) Горад увесь перакрыты, а ім удавалася перамяшчацца па горадзе і падтрымліваць мяне. Гэта сапраўды дапамагала. Прачуў як футбалісты кайфуюць ад заўзятараў на стадзіках. Плюс сяброўка анлайн з Берліна сачыла)

Атамасфера мерапрыемства вельмі маляўнічая, цікавая, радасная. Я думаў, што цягам 4 гадзін перадумаю міліярды думак, але на гэта прысвяціў літаральна 10 хвілін. Рэшту часу ты глядзіш на гэтае спартыўнае свята. Вельмі розных людзей, п'еш ваду і ізатонікі ў адмысловых пунктах трасы.
Гэта вельмі важна, бо арганізм не павінен быць абязводжаны. Я нават банан з'еў (пасля 20 км арганізм даў сігнал, што варта перакусіць). Самым складанымі былі апошнія 4, а нават 2 км. Гзв. "сцяны" у мяне не было. Гэта калі каля 30-35 км арганізм настолькі стомлены, што адмаўляецца слухацца і далейшы бег ператвараецца ў маральна-валявую барацьбу. Але, як пазней мне сказала сястра: я ведала, што ты здолееш, ты ж упарты. Ага, калі бяжыш апошнія кіламетры, то маячаць думкі кшталту: навошта ўвязаўся ў гэтую авантуру? Больш ніколі не буду паўтараць! Ну і неяк дабяжаў.

Пасля фінішу усіх кормяць. Суп, бліны з шакаладам, ізатонік, вада, піва безалкагольнае, банан.
І, канешне, імянны медаль далі на памяць.

Досвед каласальны. Я змог пераадолець свае слабасці, усё ж такі перамога над уласнымі дэманамі - самая важная перамога.

Дарэчы, пасля рабіў аналізы - цукар у норме быў) І яшчэ момант, тады - цягам некалькі месяцаў быў 3 разы ў дыеталагіні. 2 разы перад марафонам, і 1 пасля. Выявілася, што за 1,5 месяца палепшыў вынікі свайго біялагічнага ўзросту з 44 гадоў да 32. Поспех? :)

Вынік: свой першы ў жыцці марафон я прабяжаў без прыпынкаў за 3.43.22.
Праз год і дзевяць месяцаў пасля пачатку прыгоды з бегам з нуля. Такая маленькая перамога стала своеасаблівыс стымулам да далейшых пачынанняў.

Чалавек здольны на многае.
Верце ў людзей!
Верце ў сябе!

Per Aspera Ad Astra!
  • 🔥 7
  • ❤ 2
  • 💯 2
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  2. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
  3. Oct 10, 2026Ізноўку прыпадкова трапіў на мітынг у цэнтры Манхэтана. Хібы той самы, пра які ўчора бачыў…
  4. Oct 10, 2026У апошні дзень заскачыў яшчэ ў NYPL адсканіраваць 2 кнігі. І што атрымалася? Жыў у каталіц…
  5. Oct 10, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →