Заўтра дзень нараджэння ў адной вельмі цікавай асобы, і гэта я не аб Зяленскім.
25 студзеня 1938 г. нарадзіўся савецкі паэт і празаік, музыка і бард, актор і сцэнарыст, чалавек мноства талентаў Уладзімір Высоцкі. Постаць надзвычай яскравая, артыст і бунтар, кумір міліёнаў, які не упісываўся ў савекція рамкі творчай інтэлігенцыі. Так, мне падабаюцца некаторыя ягоныя песні і шмат фільмаў, у якіх ён здымаўся. Аднак сёння я хачу нагадаць аб тым, што яго звязвае з анархізмам і канкрэтна з іншай легендарнай фігурай – Нестарам Махно.
Уладзімір Сямонавіч мог бы стаць Нестарам Іванавічам, фнесумненна атрымалася б моцная і характэрная інтэрпрэтацыя вобраза славутага анархіста. На жаль, абставіны скаліся інакш. Аднак спробы былі, і вялікая зацікаўленасць з боку савекцага артыста украінскім рэвалюцыянерам таксама прысутнічала. У нечым гэтыя асабы падобныя.
Аб падарожжы ў Гуляйполе і прыгодах Уладзіміра Высоцкага і Давіда Карапецяна, блізкага сябра Высоцкага, перакладчыка (які м.інш. працаваў на “Масфільме”, дзе і пазнаёміўся з вядомым бардам) можна пачытаць або ў артыкуле:
Д. Карапетян, Высоцкий и Махно – два иноходца, "Совершенно секретно" 2001, № 7, с. 24–26.
Або ў кнізе ўспамінаў: Д. Карапетян, Владимир Высоцкий. Между словом и славой. Воспоминания, Москва 2002, с. 180–208.
Далучаю абодва тэксты.
Post #417
161
- 👍 10