TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #409 123
Я ўжо пісаў, што 19 студзеня для анархістаў і антыфашыстаў з БУРу дзень асаблівы, сімвалічны. Раней гэтая дата была вельмі важнай і для мяне. Калі адбылося забойства Стаса і Насці, усе проста вылецелі ў космас ад гэтай навіны. У чорны, халодны і пусты космас. Паступова дата стала на столькі важнай, што назаўсёды ўвайшла ў найноўшую гісторыю не толькі РФ, але і антыфашыстаў скага руху ва Усходняй Еўропе.

У тым сэнсе, што дзень 19.01 стаў ад праўным пунктам для мабілізацыі людзей, камемарацыі, аналізавання палітычнай сітуацыі, арганізацыі супраціву. Дата пачала аб'ядноўваць актывістаў_к разнастайных поглядаў, узросту, краін. Мне падавалася, што яна стала своеасаблівым "месцам памяці" (паводле канцэпцыі францускага гісторыка П'ера Нары, які дарэчы, памер у мінулым годзе). Не блытаць з матэрыяльнымі месцамі памяці тыпу могілак ці помнікаў, хаця яны таксама могуць стаць такімі. Вузлавымі аб'ектамі, сімвалічным перакрыжаванне гісторыі, сучаснасці і памяці, якія з'яўляюцца важнымі для розных груп людзей.

Сёння дата ўсё больш адыходзіць у мінулае. Тое, што адбываецца ў Расеі даўно перарасло ў нешта больш за звычайны фашызм з забойствам публічных асоб у цэнтры Масквы. Імперыя са ўсімі выцякаючымі фактарамі і ўласцівасцямі нясецца наперад. Спадзяюся, што да сваёй пагібелі.

Ранеў мы рэгулярна хадзілі з пікетамі і дэманстрацыямі пад расейскае консульства, якога з Кракаве ўжо няма (на шчасце). Нас здымалі з вакон на камеры, часам выходзіў незадаволены консул, стараючыся нас запалохаць і прагнаць, пастаянна мянты чапляліся. А мы ўсё прыходзілі і прамаўлялі. Прыносілі банэры, сцягі, фатаграфіі, вешалі з горадзе плакаты...

Сёння ўжо іншыя часы. Мы робім іншыя справы. Аднак помнім і будзем помніць аб усіх ахвярах кдбэшнай улады і яе праварадыкальных падсоскаў.

Сёння ў нашым рэгіёне галоўны фашыст (я ўпрошчваю, не чапляйцеся да слоў) - Крэмль. Хай ён і ўдала распаўсюджвае па ўсім свеце "міф антыфашызму", у які, на жаль, дагэтуль вераць розныя левыя і дэмакраты па ўсім свеце. Таму і далей трэба змагацца з ім. Хто як умее. І памятаць аб героях і ахвярах.

Памятаць - значыць змагацца!
  • 👍 4
  • 💯 3
  • 🔥 1
  • 💔 1
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  2. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
  3. Oct 10, 2026Ізноўку прыпадкова трапіў на мітынг у цэнтры Манхэтана. Хіба той самы, пра які ўчора бачыў…
  4. Oct 10, 2026У апошні дзень заскачыў яшчэ ў NYPL адсканіраваць 2 кнігі. І што атрымалася? Жыў у каталіц…
  5. Oct 10, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →