У Беларусі ўжо 24 верасня. Мой таварыш і сябар, палітзняволены, легенда анархізму ў БУР, літаратар і проста выдатны чалавек, адзначае сёння 42 дзень нараджэння. Чарговы раз за кратамі, чарговы год нязломлены, "чарговы дзень пад акупацыяй..."
Мы пазнаёміліся дакладна 10 год таму. Тады мне патэлефанаваў наш агульны сябар і сказаў, што Ігар у Польшчы і ці я мог бы дапамагчы зладзіць яму сустрэчу ў Кракаве. Мы з мясцовымі анархіс(т)камі, канешне, усё арганізавалі. Было цікава. Пазней мы працягнулі нашыя размовы ўжо ў нас удомку. Быў міліярд тэм для размоў і было душэўна. Так завязалася наша сяброўства.
У пыльных архівах захаваўся запіс той кракаўскай сустрэчы. Думаю, што прыйшоў час сімвалічна падзяліцца рэдкімі кадрамі з Ігарам, які літаральна месяц да гэтага быў вывалены з засценкаў з апошнімі тады палітвязнямі.
Няхай гэты відэазапіс (разбіты на 8 частак) стане сімвалічным падарункам на дзень нараджэння сучаснага беларускага рэвалюцыянера і адачасова гуманіста з-пад чорнага сцяга.
І, канешне, верш, прысвечаны Ігару і такім асобам, як ягоныя паплечнікі.
Post #288
838