TGViewer
РобімНогі РобімНогі @robimnohi · 1.13K subscribers
Post #968 1.02K
Што чакаем і чаго не варта чакаць ад Мінскага паўмарафона-2026

Год таму хадзілі актыўныя чуткі пра тое, што паўмарафон нарэшце вырасце да марафона. Але яны так толькі чуткамі і засталіся. Пазней з'явілася цалкам афіцыйная інфа пра тое, што бегавое свята пройдзе ў два дні. Але і гэтага не здарыцца – Мінск яшчэ не гатовы да пашырэння фармату.

Чаго ж чакаем?

Пачнем з пазітыву — Мінскі паўмарафон нарэшце адмовіўся ад дыстанцыі-спадарожніка ў чвэрцьмарафон 10,55 км. Чаму ён так доўга трымаўся гэтай незразумелай дыстанцыі – для мяне дагэтуль загадка. Але гэтым разам будуць роўненькія 10 км. Хай сабе і з горачкамі. А ўлічваючы тое, што гэта дыстанцыя ўжо сертыфікавана — то нарэшце можна будзе ставіць легальныя рэкорды на шашэйных 10 км у Беларусі.

Зрэшты, ці з'явяцца вынікі Мінскага паўмарафона-2026 на сайце World Athletics — вялікая загадка. Вынікі забегу з 2015 па 2021 гады там ёсць, але пазнейшыя — адстутнічаюць. Фактычна для сусветнай лёгкай атлетыкі Мінскага паўмарафона з 2022 года не існуе. Чаму вынікі не публікуюцца? Пытанне адкрытае. Напрыклад, пратаколы расійскіх шашэйнікаў там з'яўляюцца спраўна.

У гэтым годзе вернуцца прызавыя "ў далярах" — пераможцы атрымаюць па 3000$ (такія ж прызы былі ў Мінску з 2016 па 2021 гады). Цікава, ці хопіць гэтага для таго, каб на паўмарафон вярнуліся хуткія афрыканцы? Апошнія два гады на п'едэсталах былі толькі беларусы.

Дарэчы пра міжнароднае прадстаўніцтва. Штогод арганізатары называюць лічбу краін, з якіх рэгіструюцца на Мінскі паўмарафон. Максімум быў у 2019-м – 57. У мінулым годзе было 15, а ў гэтым – 39. Але для якаснага пашырэння геаграфіі ўдзельнікаў арганізаты не зрабілі нават самы першы і самы лагічны крок – не пераклалі сайт на англійскую мову.

Сайт для рэгістрацыі на паўмарафон – гэта асобнае пытанне. Ён быў створаны тры з паловай гады таму па шаблоне з расійскім сайтам RussiaRunning і за гэты час ніяк не адаптаваны ла Беларусі. Там па-ранейшаму падчас рэгістрацыі па змоўчанні стаіць "Расія" (а краіну "Беларусь" у доўгім спісе знайсці няпроста – бо трэба шукаць "Рэспубліку Беларусь"). Рэдка ў каго атрымаецца зарэгістравацца на паўмарафон па-беларуску – бо сістэма не прымае літары "і" і "ў".

Вернемся да станоўчага — "Сямейны забег" набудзе нарэшце рысы спаборніцтва і самыя хуткія дзеці будуць дадаткова адзначаны (узроставыя: 7-9, 10-12).

Заўсёдная інтрыга – ці зможа ў гэтым годзе Мінскі паўмарафон-2026 перабіць рэкорд па ўдзельніках 2019 года. У мінулым годзе на дыстанцыі 10,5 км было больш фінішораў, чым у 2019-м. Гэтым разам інтрыга, ці будзе больш фінішораў на паўмарафоне (у 2019 г. было 4070 чалавек). Гэты рэкорд вельмі верагодны, бо зарэгістаравалася на поўную дыстанцыю ў 2026-м больш за 4,5 тыс. чалавек.

А чаго вы чакаеце ад Мінскага паўмарафона-2026 і якія станоўчыя і адмоўныя моманты гэтага старту заўважылі?
  • 👍 14
  • 💩 12
  • 🥱 4
  • ❤ 1
More from @robimnohi
  1. Sep 29, 202627 верасня 2026 года - запомнім гэту дату🏃🏻 Мінімум 313 беларусаў прабеглі ў гэты дзень…
  2. Sep 28, 2026Post #976
  3. Sep 22, 2026Прыемна назіраць за забегамі, якія з кожным годам растуць і прыдумляюць нешта новае. Актыў…
  4. Sep 10, 2026Лічбы Мінскага паўмарафона-2026: 💫 Усяго на трох галоўных дыстанцыях забег сабраў 15881 у…
  5. Sep 10, 2026Вось такі маршрут па тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту будзе для ўдзельнікаў Н…
  6. Sep 9, 2026Вось такі бясплатны сыр раздадуць у Белавежскай пушчы.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →