Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum) pinned «Канал афіцыйна пастаўлены на паўзу. Няма ні часу, ні арыгінальных думак, каб весці яго. Большасць апошніх пастоў была вумачанай, бо трэба ж нешта напісаць. Магчыма, атрымаецца прыдумаць нейкі новы фармат у будучыні, але пакуль так.»
Channel Public Channel
SŁ Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
@rerumnovarum
Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot
- Subscribers
- 864
- Photos
- 409
- Videos
- 19
- Links
- 594
Recent Posts 20 shown
Post #1567
244
Канал афіцыйна пастаўлены на паўзу. Няма ні часу, ні арыгінальных думак, каб весці яго. Большасць апошніх пастоў была вумачанай, бо трэба ж нешта напісаць. Магчыма, атрымаецца прыдумаць нейкі новы фармат у будучыні, але пакуль так.
- 😢 9
- 🙏 4
- ❤ 3
- 👌 2
Post #1566
374
Forwarded from Белсат

Беларус запусціў петыцыю за ўсталяванне ў Музеі бітвы пад Грунвальдам нацыянальнага сцягу нашай краіны
Музей змешчаны акурат у той лакацыі, дзе адбылася бітва – цяпер гэта поле непадалёк ад мястэчка Стэмбарк у Варміньска-Мазурскім ваяводстве Польшчы. Там, вядома ж, усталяваны сцяг Польшчы, а яшчэ нацыянальныя палотнішчы Літвы ды Украіны. Беларускі сцяг адсутнічае ў якой-кольвек версіі.
👀 Чытайце падрабязней
🔗 Адкрывайце тэкст тут, калі вы ў Беларусі

- 👍 13
Post #1565
410

Іх норавы. Расейскага мітрапаліта Іларыёна, якога ў Чэхіі злавілі з какаінам, паслалі служыць у Бразілію, якая - прынамсі станам на 2022 год - была другой у свеце паводле аб’ёмаў спажывання какаіну. Чатыры гады таму менавіта гэтая лацінаамерыканская краіна вынюхвала 18% аб’ёму ўсяго какаіну ў свеце. Больш - толькі ў ЗША. То бок, Іларыёну там будзе чым заняцца.
- 😁 8
- 👍 2
- 🤔 1
Post #1564
411
Бацылы “русского мира” могуць зараджаць самых розных людзей. На жаль, каталікі тут не выключэнне. Але адна справа, калі гэта этнічныя расейцы, як той жа біскуп Мікалай Дубінін, які ў мінулым месяцы фактычна ўзначаліў Касцёл у РФ. А іншая - калі замежнікі, як, напрыклад, польскі ксёндз Лукаш Хрунік, які далучыўся да “Начных ваўкоў” на Кёнігсбергшчыне.
Telegram Вот Так Польский священник вступил в любимый мотоклуб Путина и агитирует за войну
Как настоятель католических храмов священник стал байкером «Ночных волков»? И какую деятельность ведет путинский мотоклуб на территории Европы? Об этом рассказываем в нашем новом видео.… - 🤯 8
- 🥴 4
- 😐 1
Post #1563
380
«Пошук праўды – гэта істотны элемент дэмакратыі, якая сама па сабе ёсць сродкам унясення ўкладу ў агульнае дабро. Калі пытанні аб тым, што ёсць праўда, губляюць сваю прывабнасць, і ўмацоўваецца прагматызм, які задавальняецца тым, што здаецца карысным або эфектыўным, тады дэмакратычнае жыццё аслабляецца. У рэшце, дэмакратыя складаецца не толькі з правілаў і працэдур, але, перадусім, з цвёрдай згоды з фактамі і сапраўднай прыхільнасці да дабра асобных людзей і грамадства ў цэлым. Абыякавасць да праўды павольна, але ўпэўнена вядзе да спуску ў таталітарызм».
Леў XIV, энцыкліка MAGNIFICA HUMANITAS, п. 134

- ❤ 8
- 👍 2
- 🥴 1
Post #1562
340
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum) Раз Папа Рымскі сустрэўся з лідаркай венесуэльскай апазіцыі і лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру, то хіба гэта цудоўная нагода для беларускіх дэмакратычных сілаў у асобе, напрыклад, Святланы Ціханоўскай і Алеся Бяляцкага зноў паспрабаваць арганізаваць сустрэчу ў Ватыкане пры новым пантыфіку.
Рэальна, не прамінулі і паўгады, а ўжо dreams come true
- ❤ 9
- 👍 1
Post #1561
270
Forwarded from Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV
Беларускі праваабаронца, былы палітзняволены і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра Алесь Бяляцкі сёння сустрэўся з Папам Львом XIV.
Ён расказаў Папу пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, папрасіўшы пра малітву і ўвагу да той гуманітарнай катастрофы, якая разгортваецца ў нашай краіне.
Больш падрабязная інфармацыя пра сустрэчу будзе неўзабаве.

- ❤ 15
- 👍 3
- 💯 1
Post #1560
261
Vatican News па-беларуску У Ватыкане прайшла прэзентацыя энцыклікі "Magnifica humanitas".
Варта было б штосьці пра гэта напісаць больш канкрэтна і падрабязна, але не было пакуль часу нават пачытаць. У цэлым жа Леў XIV працягвае сацыяльную лінію Льва XIII. прыстасоўваючы яе да новых выклікў. Ну і сімвалічна, што першую сваю энцыкліку падпісаў роўна ў 135-ю гадавіну Rerum Novarum.
- 👍 10
Post #1559
384
Прагаласаваў на выбарах у Каардынацыйную раду. Быў 1782-м. А гэта ўжо на 1781 чалавека больш, чым рэальна людзей галасуюць на любых выбарах у Беларусі.
- ❤🔥 9
- 😁 8
- 👍 2
- 🤩 1
- 💯 1
Post #1558
393
Адносна ўчорашніх заклікаў Грэма ў Менску, варта разумець (цытаты з Кампендыя сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла):
381. Малітва за кіраўнікоў, якая рэкамендуецца св. Паўлам падчас пераследу, выразна паказвае, што палітычная ўлада павінна гарантаваць спакойнае і мірнае жыццё, якое ажыццяўляецца з усёй пабожнасцю і годнасцю (пар. 1 Цім 2, 1–2). <...>
382. Калі чалавечая ўлада выходзіць за межы ўстаноўленага Богам парадку і абагаўляе сябе, жадаючы пры гэтым поўнага падпарадкавання, яна ператвараецца ў апакаліптычнага звера, які з’яўляецца вобразам імперскай улады ганіцеляў, п’янай «ад крыві святых і крыві сведак Езуса» (Ап 17, 6). Зверу служыць «фальшывы прарок» (Ап 19, 20), які спакушае людзей пры дапамозе незвычайных цудаў і схіляе іх пакланяцца зверу. Гэтае бачанне прароча паказвае на ўсе спробы д’ябла кіраваць людзьмі, пранікаючы ў іх дух праз хлусню. Хрыстус жа з’яўляецца Баранкам, што перамагае на працягу чалавечай гісторыі ўсялякую ўладу, якая абсалютызуецца. Св. Ян раіць супрацьстаяць такой уладзе падобна пакутнікам: такім чынам вернікі сведчаць, што разбэшчаная і д’ябальская ўлада пераможана, паколькі яна ўжо не пануе над імі.

- 🙏 8
- 💯 4
- 👍 2
Post #1557
280
Такая сабе надзея, шчыра кажучы. Гэта вам не Ян Павел ІІ у Польшчы. Гэта Фрэнклін Грэм у Беларусі.
Telegram Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Франклин Грэм призвал участников «Фестиваля Надежды» к молитве за Лукашенко, Путина и Трампа
Выступая перед десятитысячной аудиторией, пастор сказал:
Библия учит нас кое-что делать. Библия говорит, чтобы молились за тех, кто во власти. В 1 Тим. 2:1-2 сказано… - 🌚 5
- 💯 4
- 🥴 3
- 👍 1
- 🤯 1
Post #1556
447
Анты-ватыканізм амерыканскай адміністрацыі – нібы прэсвітэрыяніна Трампа і культурніцкага каталіка-неафіта Вэнса – не ёсць нечым новым. І гаворка нават не пра першых каланістаў, якія як радыкальныя пратэстанты ўцякалі ў Новы свет у тым ліку ад «папістаў». Гаворка пра ХІХ стагоддзе, калі ў маладой амерыканскай дзяржаве ўзмацніліся галасы «карэнных» супраць «мігрантаў». Перадусім – супраць ірландцаў, а затым італьянцаў ды ўрэшце выхадцаў з Усходняй Еўропы. Адлюстраванне гэтага можна пабачыць, напрыклад, у «Бандах Нью-Ёрку», што распавядаюць пра 1840-1860-я гады.
І вось гэтым мігрантам сярод іншага (а іншае – гэта ў тым ліку нібы расавая, працоўная і культурная «непаўнавартаснасць» ірландцаў і італьянцаў адносна англасаксаў) ставіўся ў дакор каталіцызм. Асабліва падкрэслівалася, што ў выпадку чаго для каталікоў вярхоўным аўтарытэтам будзе заморскі Папа Рымскі, а не амерыканскія ўлады. То бок, іх вінавацілі ў нелаяльнасці зорна-паласатаму сцягу на падставе рэлігійнай прыналежнасці.
Пакуль да гэтага ў ЗША не дайшло. Тым больш, што і ў самой амерыканскай адміністрацыі ёсць каталікі. Апроч згаданага віцэ-прэзідэнта Вэнса, які нарадзіўся ў кансерватыўнай пратэстанцкай сям’і, пабыў атэістам, а ў 2019 годзе быў ахрышчаны і бежмаваны ў касцёле, гэта яшчэ і карэнны каталік-дзяржсакратар Руб’ё кубінскага паходжання. (Што цікава, калі Вэнс ужо не ўпершыню сварыцца з Касцёлам і яго іерархамі, Руб’ё стараецца ў гэта не ўлазіць).
Дый сам Трамп не тое, каб быў ужо на 100% супраць Папы Рымскага. Не, але ён хоча свайго кішэннага пантыфіка. Такога, які ёсць у Пуціна – які ўхваляе ўсё, што робіць Крэмль і па некалькі разоў за казанне згадвае «нашага праваслаўнага прэзідэнта». А з гэтым не атрымліваецца. Хоць і Папа нібы не проста рымскі, але і ўпершыню ў гісторыі амерыканскі.
Таму незадаволенасць Касцёлам будзе расці ў Вашынгтоне. Амерыканскія біскупы і так актыўна крытыкавалі трампаўскую адміністрацыю за міграцыйную палітыку. Цяпер жа да гэтага дадалося і рознае стаўленне да вайны як сродку развязання палітычных праблемаў. Да вайны, у якую Трамп наскокам улез і з якой не можа вылезці. І ў адказ на крытыку Ватыкану Трамп, Вэнс і ко заяўляюць, што той мусіць займацца пытаннямі маралі, а не вайны, нібыта пытанне вайны не ёсць маральным пытаннем.
І гэтая чарговая нястрыманасць б’е ў тым ліку па падтрымцы ды палітычных амбіцыях Трампа і Вэнса, калі кансерватыўныя рэспубліканцы-каталікі пачынаюць з усё большай насцярожанасцю і крытыкай ставіцца да іх, выказваць сваё падтрыманне біскупу Рыму. А значыць, у пэўнай ступені амерыканскія натывісты ХІХ стагоддзя былі правыя датычна каталікоў: для іх вучэнне двухтысячагадовага Касцёлу сапраўды шмат у чым важнейшае за бздуры і хацелкі часовых прэзідэнтаў. Толькі гэта не нелаяльнасць да ЗША (як і да любой іншай краіны). Гэта, кажучы амерыканскай жа тэрміналогіяй, незаўважны інструмент стрымак і супрацьвагаў у палітыцы.
P.S. Па напісанні згадаўся «Расповед служанкі» (не кніга, а першы сезон серыялу). Там таксама быў нібы кансерватыўны і нібы хрысціянскі ўрад, толькі Біблія ў яго была свая – цэнзураваная, без усялякіх «экстрэмісцкіх матэрыялаў», якія супярэчаць палітыцы партыі. А каталіцкіх святароў там, дарэчы, вешалі.

- 👍 6
- 👏 6
- ❤ 3
Post #1555
359

Па англамоўных сацсетках пасля нападак Трампа і ягонай адміністрацыі ідзе акцыя салідарнасці з Папам Львом
- 🥰 11
- 😁 5
- 👍 3
- 🍌 2
- 🥴 1
- 🌭 1
Post #1554
430

Не здзіўлюся, калі ліквідацыя ўсіх грэка-каталіцкіх парафіяў менавіта на тэрыторыі Берасцейскай вобласці ёсць невыпадковай, а мэтанакіраванай. Калі на якой-небудзь Магілёўшчыне іх яшчэ і можна пакінуць, то на Берасцейшчыне напярэдадні 430-й гадавіны Берасцейскай уніі рэваншысты з РПЦ маглі прыкласці ўсе магчымыя і немагчымыя намаганні, каб ліквідаваць духоўных нашчадкаў уніяцтва. Гэтакі рэлігійны “флаговтык”.
- 💯 18
- 😢 4
Post #1553
740
Паводле аблвыканкаму, станам на 1 лютага 2026 года ў Магілёўскай вобласці дзейнічалі 237 супольнасцяў 17 веравызнальных канфесіяў і кірункаў. Тры гады таму, на 1 лютага 2023 года, іх было 298 са 20 веравызнальных канфесіяў і кірункаў.
Гэтак, колькасць праваслаўных супольнасцяў скарацілася на 17 – са 142 да 125, рымска-каталіцкіх удвая – з 24 да 12, лютэранскіх – на тры (засталася толькі адна). У хрысціянаў веры веры Евангельскай стала на 5 супольнасцяў менш (37 замест 42), баптыстаў – на 16 (з 40 да 24).
Стала менш на адну супольнасцяў Новаапостальскай царквы (засталася адна), юдаізму (13), хрысціянаў Поўнага Евангелля (тры) і стараабрадцаў (шэсць).
Колькасць грэка-каталіцкіх, прэсвітэрыянскіх, мусульманскіх, месіянскага юдаізму і крышнаіцкіх супольнасцяў не змянілася – у іх, як і раней, у рэгіёне па адной супольнасці. Таксама засталося ранейшай колькасць адвентысцкіх (шэсць) супольнасцяў і суполак Сведак Еговы (тры).
А вось колькасць супольнасцяў Армянскай апостальскай царквы вырасла на адну – да двух.
На Магілёўшчыне больш не засталося рэлігійных супольнасцяў Царквы Хрыстовай, мармонаў і бахаяў.

- 😢 7
- ❤ 2
- 🤯 2
Post #1552
641
Папа Леў працягвае падтрымліваць “экстрэмісцкія матэрыялы”
Папа Леў XIV падкрэсліў, што разнастайнасць крыніц інфармацыі была і застаецца “надзейнай гарантыяй свабоды”:
“Магчымасць распаўсюджваць розныя меркаванні і прапаноўваць розныя інтэрпрэтацыі фактаў – гэта і ёсць аснова свабоднага абмену ідэямі. Без гэтага няма свабоды думкі, а ёсць толькі адмаўленне годнасці кожнага чалавека і яго права думаць”.
“Свабодны друк і ўсе сродкі масавай інфармацыі ў цэлым пакліканы выконваць гэту высакародную місію: фармаваць праз інфармаванне. І такім чынам спрыяць будаванню больш справядлівага і мірнага свету”, - напісаў Святы Айцец, заклікаўшы не зводзіць “рэальнасць да пародыі, культурныя і рэлігійныя карані – да ярлыкоў, а мысленне – да разлікаў”.
Нагадаем, што ў Беларусі ўсё, што супярэчыць афіцыйнай пазіцыі і не паспявае вагацца ў такт з ёю, абвяшчаецца “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

- 👏 3
- 💯 2
- 👍 1
Post #1551
527
Гісторыя Беларусі працягвае хадзіць па коле. У 1920-я гады ў Літве, у Коўне, існавала Міністэрства беларускіх справаў і засядалі Рада і ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Вацлавам Ластоўскім. У 1923-1924 гадах іх адтуль папрасілі. У 2026 годзе з Літвы выязджае і Святлана Ціханоўская. Пакуль у Польшчу. Далей - паглядзім.
- 🤔 6
- 😢 2
- 👍 1
Post #1550
565

Напярэдадні сустрэчы з Трампам лідарка венесуэльскай апазіцыі сустрэлася з Папам Рымскім
12 студзеня Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы лідарку венесуэльскай апазіцыі і лаўрэатку Нобелеўскай прэміі міру за 2025 год Марыю Карыну Мачада. Падрабязнасці сустрэчы бакі не раскрываюць.
Цікава, што сустрэча Мачады адбылася напярэдадні яе спаткання з Дональдам Трампам, якое, паводле CNN, мае адбыцца 15 студзеня. Ці паўплывае гэта на стаўленне амерыканскай адміністрацыі да венесуэльсукай апазіцыі пасля захопу Мадуры? Паглядзім.
Варта адзначыць таксама прэцэдэнтнасць гэтага спаткання. Раз Папа Рымскі сустрэўся з лідаркай венесуэльскай апазіцыі і лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру, то хіба гэта цудоўная нагода для беларускіх дэмакратычных сілаў у асобе, напрыклад, Святланы Ціханоўскай і Алеся Бяляцкага зноў паспрабаваць арганізаваць сустрэчу ў Ватыкане пры новым пантыфіку.

- 🤔 4
- 👍 2
Post #1549
417
Каталіцкая частка іранскай дынастыі Пехлеві
Тварам бягучых іранскіх пратэстаў ёсць Рэза Пехлеві - сын апошняга іранскага шаха Махамеда Рэзы Пехлеві, зрынутага ісламістамі ў 1979 годзе, і кіраўнік шахскага дому. Менавіта ён, хоць і знаходзіцца за мяжой, актыўна заклікае людзей на вуліцы, а тыя актыўна падтрымліваюць яго - як на ўзроўні лозунгаў, гэтак і вяртання старога, яшчэ шахскага сцягу.
Сам Іран - пераважна мусульманская, шыіцкая краіна. Шыітам, нягледзячы на загульванне з зараастрыйскім мінулым, ёсць і Рэза Пехлеві. Але цікава, што да таго, як ён нарадзіўся ў 1960 годзе, тытул спадчыннага прынца насіў ягоны стрыечны брат-каталік - Патрык Алі Пехлеві, народжаны ў 1947 годзе ў Парыжы. Ягоны бацька - прынц Алі Рэза Пехлеві, які ў 1944 годзе далучыўся да французскіх войскаў, і закахаўся там у Крыстын Халескі - францужанку польскага паходжання, продкі якой выехалі ў Францыю пасля задушэння расейскімі войскамі паўстання 1830 года.
Патрык Алі Пехлеві быў ахрышчаны ў касцёле. І хоць шахскія ўлады не прызнавалі стасункі ягоных бацькоў, у 1954 годзе, пасля гібелі бацькі, ён стаў спадчыннікам іранскага трону. Такі тытул ён насіў да нараджэння свайго кузэна.У 1975 годзе Патрыка арыштавалі шахскія ўлады, якіх ён крытыкаваў за карупцыю, а ўжо пасля ісламскай рэвалюцыі ён сутыкнуўся з пераследам з боку рэжыму аятолаў і вымушаны быў пакінуць краіну.
Патрык жыве ў Еўропе, мае трох сыноў і прынамсі трое ўнукаў. Старэйшы сын, Давуд Пехлеві, мяркуючы па сацсетках, таксама падтрымлівае пратэсты і свайго стрыечнага дзядзьку, выказваючы спадзеў сустрэцца з ім у Іране.

About this channel
- How can I read @rerumnovarum without a Telegram account?
- TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum): recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
- How many subscribers does Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum) have?
- Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum) (@rerumnovarum) has 864 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
- Does Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum) know I viewed it here?
- No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.