У Беларусь зноў заляцела ракета-дрон «Бандэроль». Гэта другі вядомы выпадак: https://smarturl.click/kqyvQ6
А 9:05 яна пачала рухацца ўглыб Беларусі цераз Брагін Гомельскай вобласьці, але потым разьвярнулася ў кірунку Чарнігава.
Ракета-дрон «Бандэроль» небясьпечная тым, што мае хуткасьць да 650 кілямэтраў на гадзіну і несьці да 50 кіляграмаў выбухоўкі. Апроч таго, гэтыя ракеты-дроны паражаюць цэлі аскепкамі на вялікай плошчы.
Вядомыя прынамсі два выпадкі, калі «Бандэролі» заляталі на тэрыторыю Малдовы. У адным выпадку дрон лучыў у дрэва, але ад выбуховай хвалі тады моцна пацярпелі прыватныя дамы аднаго з паселішчаў. Пасьля гэтага выпадку Кішынёў адклікаў свайго пасла з Расеі.
Post #89792
1.79K

- 🤬 26
- 🤯 4
- 👎 3
- ❤ 2