Некаторыя беларусы сталі адзначаць дні гарадоў, адкуль яны паходзяць, за мяжой. Мы пагаварылі з арганізатарамі аднаго такога сьвята — Дня сьвятога Губэрта — пра тое, навошта сьвяткаваць дзень гораду па-за яго межамі і чаго чакаць ад праграмы сёлета.
«Дзе б ты ні быў, Горадня заўсёды ў тваім сэрцы, і я заўсёды ў Горадні», — кажа Ірына Новік, адна з удзельніц і арганізатарак Дзён сьвятога Губэрта за мяжой.
