Як стала вядома Свабодзе, адкрыцьцё новых пашпартных цэнтраў у Польшчы альбо іншых краінах пакуль не плянуецца.
Аднак самі дакумэнты працягнуць выдаваць, нягледзячы на нізкую актыўнасьць патэнцыйных уладальнікаў і панесеныя выдаткі. На пачатак верасьня 2026 году, выдалі каля 600 пашпартоў, яшчэ 60 заявак былі ў працы.
Дарадца ў прававых пытаньнях Сьвятланы Ціханоўскай Лявон Марозаў распавёў нам, што працуе над юрыдычным прызнаньнем пашпарту.
«Верагодней, што гэтае прызнаньне будзе не ў Эўразьвязе. Умоўна, калі Армэнія дае „дабро“, мы ваш пашпарт „новай Беларусі“ забярэм і зробім яго трэвэл-дакумэнтам.
То бок ён будзе ўмоўна армянскім юрыдычна, а палітычна беларускі».
