Кірыл Нгуен больш за 15 гадоў кіраваў Gaga Daily — фан-сайтам, які мае больш за 4 мільёны падпісчыкаў у сацыяльных сетках. Але ў верасьні 2026 году ягоныя падпісанты нарэшце даведаліся, чаму рэсурс два гады маўчаў: яго заснавальнік быў за кратамі ў Беларусі.
У турме ён хаваў, чым займаўся на волі, але працягваў сачыць за творчасьцю Гагі. На пачатку 2025-га некалькі дзён чакаў, пакуль турэмнае радыё нарэшце ўключыць яе песьню Abracadabra.
«Слухаць радыё ў турме было насамрэч вельмі сьмешна, бо там гучала, па-сутнасьці, тая ж музыка, якую можна пачуць у гей-клубе»