Ціханоўская: рэпрэсіі супраць беларускай культуры цяпер маюць большы маштаб, чым у савецкія часы: https://smarturl.click/1BpYow
Сьвятлана Ціханоўская і нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі выступілі ў Варшаве на канфэрэнцыі ў рамках АБСЭ, прысьвечанай нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Ціханоўская назвала беларускую мову формай супраціву «рускаму міру» і заклікала міжнародныя арганізацыі падтрымліваць незалежныя мэдыя, культурныя ініцыятывы і магчымасьці для беларускай моладзі вучыцца ў Эўропе.
Алесь Бяляцкі заявіў, што ўлада Лукашэнкі працягвае каляніяльную традыцыю, зьнішчаючы беларускую культуру і мову. Паводле яго, беларушчына для моладзі — гэта свабода, адкрытасьць сьвету і непрыманьне імпэрыялізму.
Post #89758
1.57K

- 💯 55
- ❤ 6
- 😢 3
- 👍 1