TGViewer
Радыё Свабода — Беларусь Радыё Свабода — Беларусь @radiosvaboda · 13.3K subscribers
Post #89698 939
Латвія 200 дзён запар фіксуе мігрантаў зь Беларусі. Грамадзяніна Мадагаскара экстрадавалі ў Менск

З 25 сакавіка па 10 кастрычніка латвійскія памежнікі зафіксавалі 11 927 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусі – у сярэднім каля 60 за дзень. З пачатку 2026 году такіх спробаў было 12 068. Латвія працягнула да канца году спэцапэрацыю на мяжы. Раней міністар унутраных справаў краіны заявіў пра правакацыю з удзелам узброеных людзей у масках. https://smarturl.click/QwG7pw

Тым часам зь ААЭ ў Менск экстрадавалі грамадзяніна Мадагаскара, якога абвінавачваюць у арганізацыі нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз празь Беларусь. Паводле МУС Беларусі, у 2024 годзе ён удзельнічаў у арганізацыі незаконнага знаходжаньня ў краіне 13 замежнікаў, якіх пазьней вывезьлі ў ЭЗ у абыход пунктаў пропуску.
  • 🤬 18
More from @radiosvaboda
  1. Oct 11, 2026Трамп заявіў пра энэргетычнае замірэньне паміж Расеяй і Ўкраінай Прэзыдэнт ЗША заявіў, што…
  2. Oct 11, 2026Ціханоўская наведвае Прагу, дзе адкрываецца 30-ы міжнародны Forum 2000 Сёньня лідэрка дэма…
  3. Oct 11, 2026Спэцслужбы Польшчы атрымалі інфармацыю пра падрыхтоўку замаху на прэм’ера і міністра абаро…
  4. Oct 11, 2026Заснавальнік пракрамлёўскага z-проекту «Рыбар» вярнуўся ў Расею пасьля затрыманьня ў Чарна…
  5. Oct 11, 2026Моўны тэст: Ці ведаем трапныя беларускія выразы? Кожная мова ня толькі багатая словамі, ал…
  6. Oct 11, 2026Калесьнікава грала разам з аркестрам у Грацы 9 кастрычніка былая палітзьняволеная Марыя Ка…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →